Вольга Лабачэўская
Вольга Лабачэўская | |
| Дата нараджэньня | 29 верасьня 1951[1] (74 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | мастацтвазнаўка, мастацкі крытык, этноляг, гісторык тэкстылю, прафэсарка, фальклярыстка |
| Навуковая сфэра | мастацтвазнаўства[d][5], мастацкая крытыка[d], этноляг[d][6], гісторыя тэкстылю[d], фальклярыст[d][6] і акадэмічная супольнасьць[d][6] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] |
| Узнагароды | |
Вольга Аляксандраўна Лабачэўская (нар. 29 верасьня 1951, Цюмень, цяпер Расея) — беларуская мастацтвазнаўца, культуроляг, этноляг. Доктар мастацтвазнаўства (2014).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (Ленінград; 1977), НДІ мастацкай прамысловасьці (Масква; асьпірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт культуры і мастацтваў (дактарантура, 2013).
Працавала ў Цюменскай абласной карціннай галерэі (1969—1973); Дзяржаўным мастацкім музэі БССР (1977—1980); Навукова-дасьледчай мастацка-экспэрымэнтальнай лябараторыі Ўпраўленьня мастацкіх промыслаў Міністэрства мясцовай прамысловасьці БССР (1980—1991, загадчык НДА мастацтвазнаўства і работы з творчымі кадрамі); Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (1991—2009); Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў (з 2009; з 2014 — прафэсар катэдры культуралёгіі).
Навуковыя інтарэсы: беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамёствы і промыслы; беларускае саломапляценьне, традыцыйны касьцюм і тэкстыль; трансфармацыя традыцый народнай творчасьці; антрапал1гія і гэндарныя аспэкты народнай творчасьці; ахова і захаваньне нематэрыяльнай культурнай спадчыны; прымітывізм як від народнага мастацтва; гісторыя этнаграфічнай фатаграфіі ў Беларусі. Пазапрафесійная творчасьць: сцэнары дакумэнтальнага кіно.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аброк. Абыдзённік: жаночыя рытуальныя практыкі.Менск, 2025
- Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы, — Менск : Беларуская навука, 2018. — 262
- Белорусский народный текстиль: традиции и художественные новации в XX веке : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 03.04.2014 : утверждена 26.11.2014 / Лобачевская Ольга Александровна, Менск, 2014.
- Повязь часоў — беларускі ручнік, Менск, 2009
- Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы (разам з Зімінай), Менск, 2009
- Сялянская энцыклапедыя ў творах Мікалая Тарасюка: альбом-манаграфія, Менск, 2008
- Повязь часоў — беларускі ручнік, Менск, 2002
- Зберагаючы самабытнасць: З гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі, Менск 1998
- Народное искусство соломоплетения Белоруссии : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.05 : защищена 26.04.1989 : утверждена 27.09.1989 / Лобачевская Ольга Александровна, Масква, 1989.
Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Традыцыйнае адзенне як маркер этнічнай ідэнтыфікацыі на памежжы / Вольга Лабачэўская // Pogranicza Białorusi w perspektywie interdyscyplinarnej / redakcja naukowa: Elżbieta Smułkowa i Anna Engelking. — Варшава, 2007. — С. 389―401
- Коллекция фотографий белорусского этнографа Исаака Сербова в собрании отдела рукописей библиотеки Вильнюсского университета: к вопросу об истории создания, атрибуции и датировки // Vilniaus universiteto bibliotekos metraštis, Вільня, 2010 — с. 90-121
- Беларускі куток у Парыжы: экспазыцыя БССР на Сусьветнай выстаўцы // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, ўспрымання (памяці антраполяга Зінаіды Мажэйка) : зб. навук. прац / БДУКМ, — Менск : БДУКМ, 2016. — С. 35 — 38.
- Патрыятычная міфалогія беларускага арнаменту прафесара М. С. Кацара // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. — Менск : Беларус. навука, 2021. — Вып. 8. — С. 9-44.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Беларуская энцыклапедыя (белар.) — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 81. — ISBN 985-11-0035-8
- ↑ https://knigogid.ru/authors/74125-olga-lobachevskaya
- ↑ http://www.buk.by/Science/Councils_on_thesis_defending/Dissertation_abstracts/d_Lobachevskaya.pdf
- ↑ http://dep.nlb.by/jspui/bitstream/nlb/45791/2/default.htm
- 1 2 https://web.archive.org/web/20210903123218/http://www.buk.by/process/fakultet%202/Folklore/
- 1 2 3 http://www.buk.by/process/fakultet%202/Folklore/
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Артыкулы В. Лабачэўскай Электронны каталёг Нацыянальнай бібліятэкі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алеся. — 2021. — № 12. — С. 18-21.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 81.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 3.