Перайсьці да зьместу

Войны Пэнтагону

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войны Пэнтагону
па-ангельску: The Pentagon Wars
Жанр ваенны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Распаўсюд HBO[d] і Netflix
Дата выхаду 1998
Працягласьць 103 хвіліна
Краіна
Мова ангельская
Старонка на IMDb

Войны Пэнтагону (па-ангельску: The Pentagon Wars) — камэдыйны тэлефільм рэжысэра Рычарда Бэнджаміна, выпушчаны ў 1998 року на канале HBO. Створаны паводле кнігі палкоўніка ВПС ЗША Джэймза Бэртана Войны Пэнтагону: Рэфарматары кідаюць выклік старой гвардыі і апавядае гісторыю распрацоўкі баявой машыны Брэдлі.

Праект баявога аўтамабілю «Брэдлі» завіс на стадыі распрацоўкі на сямнаццаць гадоў і ўжо выкарыстаў 14 мільярдаў даляраў. Кангрэс ЗША вырашае накіраваць для нагляду праекту, якім займаецца генэрал-маёр Партрыдж, падпалкоўніка ВПС ЗША Джэймза Бэртана.

Партрыджу не падабаецца Бэртанава актыўнасьць, і ён наказвае загрузіць таго дакумэнтацыяй за ўвесь час праекту. Джэймз Бэртан пачынае ў ёй разьбірацца і высьвятляе, што ў 1960-х распрацоўку пачынаў тагачасны палкоўнік Робэрт Л. Сьміт, якога неўзабаве разьюшылі сталыя зьмены патрабаваньняў вышэйшага кіраўніцтва, у выніку чаго зь лёгкай баявой машыны пяхоты «Брэдлі» ператварыўся ў грувасткі танк, здольны перавозіць толькі палову ад заплянаванай колькасьці вайскоўцаў.

Таксама Бэртан выяўляе неадпаведнасьці ў выніках тэставаньняў «Брэдлі», пачынаючы ад выкарыстаньня слабой процітанкавай зброі да наўмысных хітрыкаў з вагнявымі выпрабаваньнямі, якімі займаліся Партрыджавы паплечнікі — палкоўнік Бок і маёр Сэерс. Урэшце Бэртан атрымлівае канфідэнцыйную інфармацыю ад Сьміта, але толькі пры ўмове ягонай ананімнасьці. Таксама ён даведваецца ад майстра-сяржанта Долтана, які адказвае за палявыя выпрабаваньні машыны, што яму заўсёды загадвалі падрабляць вынікі тэстаў; Долтан разглядае і Бэртана адным з тых, хто прыяжджалі ў праект з добрымі намерамі, але заўсёды сыходзілі, задаволеныя чарговым падвышэньнем.

Бэртан, аднак, працягвае настойваць на выпрабаваньнях, тады Партрыдж пераводзіць яго на Аляску. Тады генэрал Сьміт распавядае яшчэ адну таямніцу, у выніку чаго міністар абароны Каспар Ўайнбэргер патрабуе ад Брэдлі поўнага пісьмовага дакладу. Партрыдж скасоўвае перавод Бэртана на Аляску і атрымлівае ягоную справаздачу, у якую ўносіць зьмены, якія цалкам перакручваюць напісанае. Бэртан прымае правілы гульні і карыстаецца сваім становішчам, каб пазначыць усе ўнесеныя Партрыджам зьмены ў мэмарандуме, які трапляе ў СМІ, пасьля чаго Камітэт узброеных сілаў распачынае слуханьні ў Кангрэсе.

Партрыдж безабаронны перад удзельнікамі слуханьняў і атрымлівае ад старшынькі камісіі загад правесьці тэсты, якіх патрабаваў Бэртан. Наконадні выпрабаваньняў да жаўнераў, якія будуць іх выконваць, завітвае Бэртан і пераконвае іх не падрабляць вынікі, як яны заўжды рабілі, а задумацца пра бясьпеку ўласную і будучых карыстальнікаў браневіка.

Перад выпрабаваньнем Партрыдж выдае красамоўную прамову пра дасканаласьць і сілу «Брэдлі». Але пры абстрэле машына выбухае і цалкам зьнішчаецца. Долтан зь ягонымі падначаленымі задаволеныя, што нягледзячы на ўвесь ціск Партрыджа, Бэртан урэшце здолеў давесьці сваю справу да канца.

Фінальныя тытры паведамляюць, што «Брэдлі» ў выніку цалкам перапрацавалі ў адпаведнасьці з Бэртанавымі заўвагамі, што дапамагло значна зьменшыць колькасьць ахвяраў у часе вайны ў заліве. Большасьць афіцэраў, якія займаліся распрацоўкай бронеаўтамабілю, атрымалі падвышэньні, а Бэртана змусілі звольніцца.

Актор Роля
Келсі Грэмэр Партрыдж генэрал-маёр Партрыдж
Керы Ілвэз Джэймз Гордан Бэртан падпалкоўнік Джэймз Гордан Бэртан
Віёла Дэвіс Фэнінг сяржант Фэнінг
Джон Макгінлі Дж. Д. Бок палкоўнік Дж. Д. Бок
Том Райт Ўільям Сэерс маёр Ўільям Сэерс
Кліфтан Паўэл Бэнджамін Долтан сяржант Бэнджамін Долтан
Д’юі Ўэбэр
Рычард Шыф Сьміт палкоўнік Сьміт
Джон Чарльз Маккензі Джонз Джонз
Рычард Бэнджамін Каспар Вайнбэргер Каспар Вайнбэргер
Алімпія Дукакіс мадам старшыня
Сэм Андэрсан кангрэсмэн
Рэндзі Огэлзьбі генэрал на палігоне
Дэн Флорэк Боб Брэйдэн генэрал-маёр Боб Брэйдэн
Бо Білінгсьлі Райнэра генэрал Райнэра
Рычард Рылі Вайс генэрал Вайс
Крыс Эліс Кін генэрал Кін
Дру Снайдэр Моргаўз адмірал Моргаўз
Брус Фрэнч Дэ Граса генэрал Дэ Граса
Тым Дыкей

Кансультантам пры здымках быў уласна палкоўнік Джэймз Бэртан.

Здымкі адбываліся ў Каліфорніі.

На агрэгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалы 84%[1].

  • James G. Burton. The Pentagon Wars: Reformers Challenge the Old Guard (Annapolis, MD: Naval Institute Press, 1993), ISBN 1-55750-081-9

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]