Вожык у тумане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вожык у тумане
Ёжик в тумане
1988 CPA 5919.jpg
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр казка
Рэжысэр Юры Нарштэйн
Аўтар сцэнару Сяргей Казлоў
Ролі агучвалі Аляксей Баталаў, Марыя Вінаградава, Вячаслаў Нявінны
Кампазытар Міхаіл Мееровіч
Аніматары Юры Нарштэйн
Апэратар Аляксандар Жукоўскі
Гукаапэратар Барыс Фільчыкаў
Студыя Союзмультфильм
Краіна СССР
Працягласьць 10 хвілін 29 сэкундаў
Прэм’ера 1975

Во́жык у тума́не (па-расейску: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм рэжысэра-аніматара Юрыя Нарштэйна па сцэнары Сяргея Казлова, зьняты на кінастудыі «Саюзмультфільм» у 1975 годзе.

Атрымаў першы прыз як лепшы мультфільм на «Ўсесаюзным кінафэстывалі» ў горадзе Фрунзэ (Бішкек) у 1976 годзе, а таксама на «Фэстывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва» ў Тэгеране ў той самы год. 25 траўня 2003 году на анімацыйным фэстывалі «Лапута», што праходзіў у Токіё, быў прызнаны «найлепшым мультфільмам усіх часоў і народаў».

Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэта гісторыя пра Вожыка (голас — Марыя Вінаградава) і ягонага сябра Мядзьведзіка (голас — Вячаслаў Нявінны). Яны сустракаліся кожны вечар, пілі гарбату з малінавым сочывам, глядзелі на неба й лічылі зоры. Але аднойчы Вожык, ідучы празь лес да свайго сябра, згубіўся ў тумане. Ён выяўляе сябе ў дзіўным сьвеце, які насяляюць як і жудасныя, жахлівыя істоты (сава і кажан), так і зычлівыя, добрыя (сабака, конь), у сьвеце цішыні і шолахаў, сьвеце цемры, высокай травы і ваблівых зор. Усе рэчы навокал нібыта ў сьне. Характары Вожыка й Мядзьведзіка вельмі чульлівыя, добрыя і рамантычныя. І напроць, да прыкладу, сава — вельмі прагматычная, няздольная адчуць прыгажосьць навакольнага сьвету.

Здымачная група[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]