Водбіца
Выгляд
| Водбіца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | усходнія ваколіцы вёскі Шатравіна 54°30′02″ пн. ш. 30°32′14″ у. д.HGЯO |
| Вышыня вытоку | 217 м |
| Вусьце | Дняпро 54°32′18″ пн. ш. 30°33′17″ у. д.HGЯO |
| Вышыня вусьця | 151 м |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Даўжыня | 5 км |
Водбіца (Вольбіца, Воцьбіца) — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 5 км.[1]
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаецца ва ўсходніх ваколіцах вёскі Шатравіна. Ад вёскі Брылі да вусьця цячэ ў вузкай, глубокай даліне. Вусьце Водбіцы знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Сяглава насупраць вёскі Берасьценава на правым беразе Дняпра.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гарадзішча на правым беразе каля вёскі Сяглава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ А. Г. Гриневич и др. Разд. 1, Реки. // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 168, 170. — 530 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- А. Н. Шинкевич. Очерки о земле Оршанской. Природа, история, народные предания, старина.. — Барань: 2013. — С. 234—235 (№ 8), 306. — 844 с.