Верны
| Верны | |
| Першыя згадкі: | XX ст. |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Жлобінскі |
| Сельсавет: | Пірэвіцкі |
| Насельніцтва: | 16 чал. (2004) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′54″ пн. ш. 30°18′32″ з. д.HGЯO |
Верны на мапе Беларусі Верны | |
Ве́рны[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету. Насельніцтва 16 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 102 км ад Гомелю. На захадзе мяжуе зь лесам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты 27 верасьня 1943 году расстралялі 56 жыхароў (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне). 48 жыхароў загінулі на франтах. У складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай прастакутнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сядзібамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1925 — 14 двароў; 1940 — 34 двары, 115 жыхароў;
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 10 гаспадарак, 16 жыхароў[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.