Вергель
Верґель лац. Viergiel / Vierhiel | |
Wargel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Varo + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Варгель, Вэргель, Віргель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Верґель» |
Вергель (Вэргель, Віргель), Варгель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варгель (Wargel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вербут, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Warboto, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3].
У Прусіі бытавала імя Wargele / Wargale / Wargile / Wargell (1283, 1383, 1387, 1398 і 1540 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wargel dem Samaythen (1409 год)[5]; з Виркгелевщины (1567 год)[6]; Adam, Wergielowey syn… Adam Wergiel (20 лістапада 1604 году)[7]; Wergelowicz (1604—1610 гады)[8].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Schiffmann K. Historisches Ortsnamen-Lexikon des Landes Oberösterreich. — Berlin, 1942. S. 463.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 221.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 115.
- ^ Das Marienburger Tresslerbuch der Jahre 1399—1409. — Königsberg, 1896. S. 574.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 574.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 24.
- ^ Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 101.