Вера Глаголева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вера Глаголева
Вера Витальевна Глаголева
Vera Glagoleva at a screening of "Two Women" in Vienna, October 2015.jpg
Дата нараджэньня 31 студзеня 1956
Месца нараджэньня Масква, СССР
Дата сьмерці 16 жніўня 2017
Месца сьмерці Бадэн-Бадэн, Нямеччына
Грамадзянства Сьцяг СССР СССР,
Сьцяг Расеі РФ
Прафэсія акторка, рэжысэрка, сцэнарыстка, прадусарка
Кар’ера 1975 — 2017
Узнагароды
Заслужаны артыст Расейскай Фэдэрацыі
Народны артыст Расейскай Фэдэрацыі
IMDb ID 0321687

Вера Глаголева (31 студзеня 1956, Масква — 16 жніўня 2017, Бадэн-Бадэн, Нямеччына) — савецкая і расейская акторка тэатру і кіно, кінарэжысэрка, сцэнарыстка і прадусарка, Заслужаная артыстка Расеі (1995)[1], народная акторка Расеі (2011)[2].

У кіно дэбютавала ў 1975 годзе, пасьля заканчэньня школы — гэта быў фільм «На край сьвету» ​​рэжысэра Радзівона Нахапетава. Фільм атрымаў прыз на кінафэстывалі ў Любляне.

Неўзабаве выйшла замуж за Нахапетава і зьнялася яшчэ ў некалькіх карцінах мужа. Агулам зьнялася амаль у 50 фільмах, самыя вядомыя зь якіх — «Не страляйце ў белых лебедзяў», «Выйсьці замуж за капітана», «Нядзельны тата». За галоўную ролю ў фільме «Выйсьці замуж за капітана» (1985) Віталя Мельнікава атрымала званьне «Лепшай акторкі 1986 году» па выніках апытаньня часопісу «Советский экран».

У 1990 годзе дэбютавала як рэжысэр фільмам «Зламанае сьвятло», дзе згуляла галоўную ролю. Пасьля зьняла карціны «Заказ», «Чортава кола». Яе драма «Адна вайна» яшчэ да выхаду ў пракат заваявала больш за дзясятак кінапрэмій[3].

Апошняй карцінай Глаголевай стаў фільм «Дзьве жанчыны» па п’есе Івана Тургенева, зьняты ў 2014 годзе.

Другі муж Веры Глаголевай — расейскі бізнэсовец Кірыл Шубскі. Іх дачка Наста Шубская замужам за вядомым хакеістам Аляксандрам Авечкіным.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вера Глаголевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў