Верацеі (Бягомельскі сельсавет)
Выгляд
| Верацеі, трансьліт. Vieracieі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Докшыцкі |
| Сельсавет | Бягомельскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°37′48,10″ пн. ш. 27°54′07,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 5 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2157 |
| Паштовы індэкс | 211736 |
| СААТА | 2221752036 |
| Нумарны знак | 2 |
| Верацеі на мапе Беларусі ± Верацеі | |
Вераце́і[1] — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці, на левым беразе ракі Камяніца, за 2 км на паўночны захад ад шашы М3. Верацеі ўваходзяць у склад Бягомельскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 чэрвеня 1944 году фашысцкі карны атрад сагнаў у адрыну і спаліў 56 жыхароў разьмешчаных паблізу вёсак Таўшчы, Верацеі і Чупры. Сярод загінулых — 29 дзяцей, у тым ліку маляняты ва ўзросьце ад дзьвюх да шасьці гадоў. 20 чэрвеня 2009 году ў вёсцы Чупры адбылося адкрыцьцё мэмарыяльнага знака ў памяць спаленых у гады Вялікай Айчыннай вайны мірных жыхароў трох мясцовых вёсак.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 17 чалавек
- 2010 год — 5 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 242