Ваўчкі трохпадзеленыя
| Ваўчкі трохпадзеленыя | |
Агульны выгляд квітнеючай расьліны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Астракветныя |
| Сямейства | Астравыя |
| Род | Ваўчкі |
| Від | Ваўчкі трохпадзеленыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Bídens tripartíta | |
Ваўчкі́ трохпадзе́леныя (па-лацінску: Bídens tripartíta) — адналетняя травяністая расьліна роду Ваўчкі (Bidens) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Невысокая расьліна 20-70 см з прамастаячым фіялетава-бурым ці брусьнелым сьцеблам. Сьцябло голае альбо зьлёгку апушанае, адгаліноўваецца амаль ад асновы; галіны супраціўныя.
Лісьце на кароткіх чаранках, трохпадзеленае, з зубчастымі долямі, канцовая доля буйнейшая за бакавыя; верхняе лісьце суцэльнае, буйназубчастае.
Кветкі ў прамастаячых кошычках на канцы сьцябла й галінак; кожны кошычак агарнуты падвойнай абгорткай. Вонкавая абгортка складаецца з 5-8 лісьцепадобных лісьцікаў, падоўжаных, коратка завостраных, якія перавышаюць кошычак. Унутраная абгортка ўяўляе сабою брусьнелыя, прыпнутыя лісьцікі.
Квітнее ў ліпені — жніўні.
Хімічны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Зьбіткоўскі І. Ваўчкі трыдзельныя. Bidens triparfitus L. / С. Плаўнік // Наш Край : штомесячнік Цэнтральнага Бюро Краязнаўства пры Інстытуце Беларускай Культуры. — Менск: чэрвень—ліпень 1926. — № 8—9 (11—12). — С. 29.
- Лекарственные растения / Под ред. Маниной Л. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 184. — 340 с. — 55 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |