Перайсьці да зьместу

Ваўкавыскі раённы аддзел унутраных справаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ваўкавыскі раённы аддзел унутраных справаў

Знак МУС РБ
Скарот Ваўкавыскі РАУС
Дата ўтварэньня 10 жніўня 1944 (80 гадоў таму)
Від Выканаўчая
Праўны стан дзяржаўная ўстанова
Мэта барацьба са злачыннасьцю
Сядзіба Беларусь, Ваўкавыск, вул. Савецкая, д. 46, к. 1[1]
Дзейнічае ў акрузе Ваўкавыскі раён
Службовыя мовы Беларуская, Расейская
Начальнік Аляксандар Вайтовіч
Першы намесьнік — начальнік міліцыі крымінальнае міліцыі Руслан Валянцінавіч Талочка
Намесьнік — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі Аляксей Уладзімеравіч Літаш
Намесьнік па ідэалягічнае рабоце і кадраваму забясьпячэньню Сяргей Анатольевіч Януль
Вышэйшы ўрад УУС Гарадзенскага аблвыканкаму
Сайт Старонка сеціва

Ваўкавыскі раённы аддзел унутраных справаў (скарочана: Ваўкавыскі РАУС) — РАУС у Гарадзенскай вобласьці, у Ваўкавыскім раёне.

Падпарадкаваны УУС Гарадзенскага аблвыканкаму. Разьмешчаны па адрасе: Ваўкавыскі раён, м. Ваўкавыск.

Начальнік Ваўкавыскага РАУС з 29 жніўня 2022 году Аляксандар Вайтовіч[2]. Нарадзіўся і вучыўся А. Вайтовіч у Ваўкавыску. У 1998 годзе Вайтовіч скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС РБ, служыў участковым у Ашмянскім РАУСе, далей з 2002 па 2020 год – у Ваўкавыскім РАУСе, дзе даслужыўся да першага намесьніка начальніка РАУС. У траўні 2020 году быў прызначаны начальнікам аддзелу унутраных спраў Бераставіцкага райвыканкаму. Са жніўня 2002 году стаў начальнікам Ваўкавыскага РАУС.

Начальнік — Аляксандар Вайтовіч

Першы намесьнік — начальнік міліцыі крымінальнае міліцыі — Руслан Валянцінавіч Талочка

Намесьнік — начальнік міліцыі грамадзкае бясьпекі — Аляксей Уладзімеравіч Літаш

Намесьнік па ідэалягічнае рабоце і кадраваму забясьпячэньню — Сяргей Анатольевіч Януль

23 сакавіка 2021 году ў Ваўкавыску затрымалі ўдзельнікаў вучобы Мовананова[3].

1 траўня 2023 году пачалі даваць навіны аб самагубстве чалавека ў будынку РАУС. Ён выскачыў з акна ў кайданках. Асобе было 24 гады[4][5].