Перайсьці да зьместу

Вашку да Гама Рыю-дэ-Жанэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вашку да Гама
Поўная назва Club de Regatas Vasco da Gama
Заснаваны 21 жніўня 1898
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Сан-Жануарыю
Умяшчальнасьць: 21 880[1]
Кіраўнік777 Partners[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2025 14 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vasco.com.br (парт.)

«Ва́шку да Га́ма» (па-партугальску: Vasco da Gama) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Не зважаючы на тое, што спачатку гэта быў клюб акадэмічнага веславаньня, а потым стаў шматспартовым клюбам, «Вашку да Гама» сёньня найбольш вядомы сваёй мужчынскай футбольнай камандай[3]. Клюб мае заўзятараў ва ўсім сьвеце і ўважаецца адным з самых улюбёных клюбаў у Бразыліі, штаце Рыю-дэ-Жанэйру і ўсёй Амэрыцы. Свае хатнія матчы дружына ладзіць на стадыёне Сан-Жануарыю з моманту ягонага адкрыцьця ў 1927 годзе. Часам клюб таксама гуляе на стадыёне Маракана з 1950 году. Галоўнымі супернікамі «Вашку да Гама» лічацца «Фламэнгу», «Флумінэнсі» і «Батафогу», але галоўнае супрацьстаяньне клюб мае з «Фламэнгу», матчы паміж гэтымі клюбамі зьбіраюць вялікую аўдыторыю.

У канцы XIX стагодзьдзя акадэмічнае веславаньне было найважнейшым відам спорту ў Рыю-дэ-Жанэйру. У гэты час чацьвёра маладых людзей, то бок Энрыке Фэрэйра Мантэйру, Луіс Антонію Радрыгес, Жузэ Алешандрэ д’Авэлар Радрыгес і Мануэл Тэйшэйра дэ Соўза Жуніяр, якія не жадалі ехаць у Нітэрой, каб веславаць на чоўнах клюбу Грагаата, таму пастанавілі стварыць уласны вясьлярны клюб. 21 жніўня 1898 году ў памяшканьні Драматычнага таварыства «Сыны Тальмы» 62 сяброў, пераважна партугальскіх імігрантаў, стварылі вясьлярны клюб «Вашку да Гама». Натхнёныя сьвяткаваньнем 4-га стагодзьдзя з дня першага плаваньня з Эўропы ў Індыю, заснавальнікі назвалі клюб у гонар партугальскага дасьледніка Вашку да Гамы[4]. Колерамі клюбу былі абраныя чорны і белы. Чорны колер сымбалізаваў невядомыя моры, празь якія крочыў на караблях Вашку да Гама, а белы — ягоны пераможны шлях.

26 лістапада 1915 году «Вашку» і яшчэ адзін спартовы клюб партугальскай супольнасьці «Лузітанія» аб’ядналіся, у выніку чаго была створаная футбольная каманда ў складзе клюбу. Пачынаючы з найніжэйшых ліг, першы матч клюбу адбыўся 3 траўня 1916 году, калі каманда саступіла «Паладына» зь лікам 10:1. У 1920-я гады футбол у Бразыліі стаў элітным спортам, таму расава разнастайная каманда «Вашку да Гамы» сустрэла незадавальненьне ў свой бок. Некаторыя гульцы павінны былі здаць экзамен на пісьменнасьць, перш чым абуць буцы.

Зоркі «Вашку да Гамы» 1950-х гадоў Вава, Бэліні і Арланду.

Свой першы тытул чэмпіёнаў штату Рыю-дэ-Жанэйру клюб здабыў у 1923 годзе. У 1924 годзе на каманду ціснула кіраўніцтва лігі, каб тая забараніла некаторым гульцам, якія не лічыліся прыдатнымі для гульні ў арыстакратычнай лізе, у прыватнасьці праз колер скуры і саслоўе. «Вашку да Гама» адмовіўся трымацца такой забароны, таму іншыя буйныя каманды, у тым ліку «Флумінэнсі», «Фламэнгу» і «Батафогу», стварылі ўласную атлетычную асацыяцыю і забаранілі «Вашку» браць удзел у спаборніцтвах. Аднак, барацьба прэзыдэнта клюбу за руйнаваньне расісцкіх бар’ераў прывяла да посьпеху празь некалькі гадоў. Паміж 1944 і 1953 гадамі клюб меў мянушку «Пераможны экспрэс», бо «Вашку» здабыў некалькі тытулаў у гэты час, стаўшы чэмпіёнам штату ў 1945, 1947, 1949, 1950 і 1952 гадах, а таксама пераможцам чэмпіянату Паўднёвай Амэрыкі сярод клюбаў, першым у сьвеце кантынэнтальным клюбным турніры, у 1948 годзе.

У 1957 годзе зорнае пакаленьне гульцоў каманды зьдзейсьніла турнэ па Эўропе, дзе здабыла 10 перамог запар. Былі пераможаныя мадрыдзкі «Рэал», «Атлетык» зь Більбао, «Барсэлёна», «Бэнфіка» ды іншыя. У пачатку 1958 году, наўпрост перад чэмпіянатам сьвету, «Вашку» выйграў турнір Рыю-Сан-Паўлу, папярэдніка чэмпіянату Бразыліі на той час, у якім бралі ўдзел такія легендарныя каманды, як то «Сантус» Пеле, «Батафогу» Гарынчы, «Фламэнгу» Загалу і «Флумінэнсі» Тэле Сантаны. У складзе каманды вылучаліся Вава, Арланду і Ілдэралду Бэліні, якія выканалі важную ролю і ў складзе зборнай Бразыліі на мундыяле. 1960-я гады былі цяжкім часам для клюбу, за выключэньнем 1965 і 1966 гадоў.

Клюбная кашуля клюбу на выставе.
1974, 1989, 1997, 2000
2011
1923, 1924, 1929, 1934, 1936, 1945, 1947, 1949, 1950, 1952
1956, 1958, 1970, 1977, 1982, 1987, 1988, 1992, 1993, 1994
1998, 2003, 2015, 2016
  • Кубак Рыю: 1
1992, 1993
1998
2000
Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Леў Жардым Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Уругваю Аб Хасэ Люіс Радрыгес Edit this on Wikidata 1997
3 Сьцяг Бразыліі ПА Чэ Чэ Edit this on Wikidata 1992
4 Сьцяг Уругваю Аб Алян Сальдывія Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Пітон Edit this on Wikidata 2000
7 Сьцяг Бразыліі Нап Давід Карэя Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг Бразыліі ПА Жаір 1994
9 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Франса Edit this on Wikidata (ар. Кр. Пэлас) 2004
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Андрэс Гомэс Edit this on Wikidata 2002
13 Сьцяг Бразыліі Бр Даніел Фузату Edit this on Wikidata 1997
14 Сьцяг Бразыліі ПА Гільермэ Эстрэльля 2005
17 Сьцяг Партугаліі Нап Нуну Марэйра Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Калюмбіі Нап Марына Інэстроса Edit this on Wikidata 2002
20 Сьцяг Бразыліі Нап Брэнэр Edit this on Wikidata 2000
23 Сьцяг Бразыліі ПА Т’ягу Мэндэс Edit this on Wikidata 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Сьцяг Бразыліі ПА Угу Моўра Edit this on Wikidata 1998
28 Сьцяг Бразыліі Нап Адсан Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Калюмбіі ПА Хоан Рохас Edit this on Wikidata (ар. Мантэрэй) 2002
30 Сьцяг Бразыліі Аб Робэрт Рэнан Edit this on Wikidata (ар. Зэніт) 2003
37 Сьцяг Бразыліі Бр Паблу 2003
43 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Фрэйтас Edit this on Wikidata 2001
46 Сьцяг Калюмбіі Аб Карляс Куэста (ар. Галатасарай) 1999
66 Сьцяг Бразыліі Аб Куябану Edit this on Wikidata (ар. Нотынггэм Ф.) 2003
77 Сьцяг Аргентыны Нап Кляўдыё Сьпінэльлі Edit this on Wikidata 1997
85 Сьцяг Бразыліі ПА Матэўс Карвальлю Edit this on Wikidata 2002
88 Сьцяг Бразыліі ПА Каўан Барус Edit this on Wikidata 2004
96 Сьцяг Бразыліі Аб Паўлу Энрыке Edit this on Wikidata 1996
98 Сьцяг Бразыліі ПА Жуан Пэдру Edit this on Wikidata 2005
Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Эдуарду 2004

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]