Вахляж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Ва́хляж» (па-польску: Wachlarz — «веер») — кодавая назва адмысловага падразьдзяленьня Саюзу ўзброенай барацьбы і Арміі Краёвай. Пастанова аб стварэньні падразьдзяленьня была прынятая польскім эміграцыйным урадам у жніўні 1941 году пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны. Задачай падразьдзяленьня была выведвальна-дывэрсійная дзейнасьць на акупаваных немцамі заходніх тэрыторыях СССР («на ўсход ад савецка-польскай граніцы 1939 г.»).

Кіраваньне аддзеламі ажыцьцяўлялася праз галоўнае камандаваньне Саюзу ўзброенай барацьбы ў Варшаве.

Арганізацыйны пэрыяд працягваўся да вясны 1942 году, дывэрсійныя задачы выконваліся зь вясны — лета 1942 году. Пасьля рэарганізацыі структуры АК напрыканцы 1942 — пачатку 1943 гг падразьдзяленьне ўвайшло ў склад «Кедыву АК» (кіраўніцтва дывэрсіямі).

Раёны Вахляжа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Межы раёнаў на карце радыяльна разыходзіліся на ўсход з Варшавы, нагадваючы веер (адсюль назва).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Яўген Сямашка. Армія Краёва на Беларусі. — Мн., 1994.
  • Cezary Chlebowski: „Wachlarz”. Monografia wydzielonej organizacji dywersyjnej Armii Krajowej. Wrzesień 1941 — marzec 1943. Warszawa: Pax, 1983. ISBN 83-211-0419-3.
  • Wachlarz — struktura i cele organizacji wojskowej.
  • Gazeta Wyborcza: Polskie Państwo Podziemne 1939–1945 NR 5/10 ​ISBN 978-83-268-0601-8​.
  • Wojciech Königsberg, Droga „Ponurego”. Rys biograficzny majora Jana Piwnika. Wyd. Światowy Związek Żołnierzy Armii Krajowej, Oficyna Wydawnicza „Rytm”, Warszawa 2011, s. 360. ​ISBN 978-83-7399-475-1​.
  • Marek Ney-Krwawicz: Komenda Główna Armii Krajowej 1939–1945. Warszawa: Instytut Wydawniczy „Pax”, 1990, s. 212–215. ISBN 83-211-1055-X.
  • Piotr Zychowicz: Obłęd ’44. Poznań: Dom Wydawniczy „Rebis”, 2013, s. 40–43. ISBN 978-83-7818-441-6.