Васіль Сёмуха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Bocianski (гутаркі | унёсак) у 22:30, 17 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Васіль Сёмуха

Васі́ль Сярге́евіч Сё́муха (нарадзіўся 18 студзеня 1936, хутар Ясінец, Пружанскі раён) — беларускі перакладнік зь нямецкае, польскае, латыскае, лацінскае, гішпанскае, нарвэскае, армянскае, украінскае і іншых моваў. Пераклаў на беларускую мову Біблію.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 студзеня 1936 году на хутары Ясінец (Ясенец) (цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі) у сям’і лесьніка.

Бацькі ў 1942 годзе расстраляныя нацыстамі за сувязь з партызанамі.

Скончыў Пружанскую сярэднюю школу №2. Вучыўся на рамана-германскім аддзяленьні філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту імя Ламаносава. Скончыў вучобу у 1959 годзе.

Працаваў рэдактарам у беларускім дзяржаўным выдавецтве (1959-1964), інжынэрам у сэктары тэхінфармацыі СКБ-3 на Менскім трактарным заводзе (1964-1965), выкладчыкам нямецкай мовы ў школе (19661967), літсупрацоўнікам газэты «Літаратура і мастацтва» (19671972). Па сумяшчальніцтве выкладаў нямецкую мову ў БДУ (19661970). З 1972 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Звольнены з пасады рэдактара пасьля прыходу Лукашэнкі да ўлады.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году. Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Пераклады

Упершыню апублікаваны пераклад у 1959 годзе.

Перакладаў зь нямецкай творы Гётэ, Шылера, Гейнэ, Шаміса, Мюлера, Рукэрта, Гофмана, Грымэльсгаўзэна, Ніцшэ, Брэхта, Дзюрэнмата, Гесэ, дэ Бройна, Томаса Мана, Рыльке, Зюскінда ды іншых аўтараў.

З польскай перакладаў Міцкевіча, Славацкага, Норвіда, Тувіма, Сыракомлю і іншых.

З латышскай моваў Яна Райніса, Чакса, Бэлшавіцу, Скуіньша, Бэлса, Вацыеціса ды іншых.

Рабіў пераклады тэкстаў для драматычных тэатраў і да музычных твораў. Супрацоўнічае з заслужаным артыстам Беларусі, кіраўніком «Беларускай капэлы» Віктарам Скарабагатавым. Пераклаў лібрэта да опэр Радзівіла «Фауст», «Маргер» Горскага, «Страшны двор» Манюшкі.

Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песьню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002).

Узнагароды

Ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччынай» (2001).

Вышэйшая ўзнагарода Латвіі «Ордэн трох крыжоў».

Ляўрэат дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1992). Ляўрэат Літаратурнай прэміі ПЭН-Цэнтру.

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

  • Іван Здановіч Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — 144 с.

Вонкавыя спасылкі