Васіль Пукіраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Пукіраў
Аўтапартрэт мастака на карціне «Няроўны шлюб»
Дата нараджэньня 1832
Месца нараджэньня с. Лужнікі
Дата сьмерці 13 чэрвеня 1890
Месца сьмерці Масква
Месца пахаваньня
Адукацыя Імпэратарская Акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак жывапіс
Плынь рэалізм[d]
Працы «Няроўны шлюб»

Васіль Уладзімеравіч Пукіраў (па-расейску: Василий Владимирович Пукирев; 1832, с. Лужнікі, зараз Тульская вобласьць — 13 чэрвеня 1890, Масква) — расейскі жывапісец-жанрыст, селянін па паходжаньні. Атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў на навучаньне да аднаго няважнага жывапісца ў Магілёўскай губэрні, а зтым, дзякуючы шчасьліваму выпадку, трапіў у Маскоўскую вучэльню жывапісу, разьбярства і дойлідзтва (18471858). Займаючыся тут жывапісам пад галоўным кіраўніцтвам прафэсара Сяргея Заранка, у хуткім часе выказаў бліскучыя посьпехі ў гэтай галіне мастацтва. Абраўшы напачатку спэцыяльнасьцю партрэтны жывапіс, прыслаў у 1853 годзе два ўзоры сваіх работаў у гэтым родзе ў Акадэмію Мастацтваў і атрымаў за іх званьне некляснага мастака. За партрэтныя ж творы яму была прысуджаная ў 1860 годзе ступень акадэміка. У 1863 годзе за карціну «Няроўны шлюб» Акадэмія мастацтваў надала В. Пукіраву званьне прафэсара «па жывапісу народных сцэн»[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ М.А. Шчарбакова Да 165-годдзя Васіля Ўладзіміравіча Пукірэва (1832-1890). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Праверана 18 сьнежня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васіль Пукіраўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Mosca, San Pietroburgo. — Touring Il Viaggiatore, 2004. — С. 170. — 446 с. — ISBN 9788836529834