Перайсьці да зьместу

Базыль Вялікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Васіль Вялікі»)
Базыль Вялікі
Сьвяты
Нарадзіўся 329[1][2][3][…]
Памёр 379[4][3]
Дзень памяці 2 студзеня[5] і 14 чэрвеня[6]

Базыль Вялікі ці Васі́ль Вялі́кі[7] (па-грэцку: Μέγας Βασίλειος, каля 330, Кэсарыя Кападоцкая — 379, Кэсарыя Кападакійская, вядомы таксама як Васіль Кэсары́йскі[7] (па-грэцку: Βασίλειος Καισαρείας) — сьвяты, архіяпіскап Кэсарыі Кападоцкай, царкоўны пісьменьнік і багаслоў. Адзін з трох Кападокійскіх айцоў царквы, разам з Рыгорам Ніскім і Рыгорам Багасловам. Яму прыпісваюцца вынаходніцтва іканастасу і складаньне літургіі Васілія Вялікага. Аўтар шматлікіх пропаведзяў і лістоў (захавалася не менш за трыста), перакананы абаронца кіновіі.

Сьвяты Базыль Вялікі нарадзіўся ў Кападокіі (на тэрыторыі сучаснай Турэччыны) і паходзіў з хрысьціянскай сям’і. Базыль быў вельмі адукаваным чалавекам на той час. Вучыўся у Атэнах, дзе і пазнаёміўся са сваім суайчыньнікам разам са сьвятым Рыгорам Назіянскім. Згодна з тагачаснымі звычаямі, хрост яны прынялі ўжо ў сталым узросьце, маючы каля 30 гадоў, пасьля чаго разам адасобіліся ў пустыні.

Базыль і Рыгор некалькі гадоў вялі пустэльніцкае жыцьцё і прысьвяцілі гэты час вывучэньню Сьвятога Пісаньня і раньніх хрысьціянскіх аўтараў. На падставе працаў Арыгена склалі зборнік «Філякалія» (Дабралюбства). Праз пэўны час абодва сталі сьвятарамі, а пазьней — біскупамі: Базыль — у Кэсарыі Кападоцкай, а Рыгор — у Назіянзе. Базыль змагаўся з гарэтыкамі і сыманіяй сярод духавенства, спрыяў усталяваньню еднасьці паміж біскупамі. Яго душпастырскія заслугі цяжка нават пералічыць, таксама як і яго працы.

Ён апрацаваў старажытныя літургічныя тэксты і склаў літургію (чын сьв. Базыля Вялікага), якая да гэтага часу служыцца ва ўсходніх Цэрквах у вызначаныя дні.

Памёр ён 1 студзеня 379 г. у Кэсарыі, дзе і быў пахаваны.

Сьвятыя Базыль Вялікі і Рыгор Назіянскі разам са сьвятымі Атаназіем і Янам Залатавусным лічацца самымі вялікімі дактарамі Касьцёлу хрысьціянскага Ўсходу.

Успамін у каталіцкім касьцёле – 2 студзеня.

  1. ^ Zucchetti F. BASILIO di Cesarea, detto il Grande, santo // Enciclopedia Treccani (італ.)Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1930.
  2. ^ Obispo de Cesárea Basilio, Santo // Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes (гішп.) — 1999.
  3. ^ а б Любкер Ф. Basilius (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 205.
  4. ^ BeWeB
  5. ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 23.
  6. ^ https://archive.org/details/bibliothecahagio01boll/page/152/mode/2up
  7. ^ а б Напісаньне паводле арт. Васілій Вялікі. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Базыль Вялікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў