Васьмітысячнікі
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/AnnapurnaSouthMountain.jos.500pix.jpg/200px-AnnapurnaSouthMountain.jos.500pix.jpg)
Васьмітысячнікі або горы-васьмітысячнікі — распаўсюджаная неафіцыйная назва горных вяршыняў, вышыня якіх перавышае 8000 мэтраў.
На Зямлі налічаецца 14 такіх пікаў, разьмешчаных у Гімалаях і Каракаруме і зьмешчаных на тэрыторыях Кітаю, Нэпалу і спрэчнага Кашміру.
Большасьць прафэсійных альпіністаў мараць пакарыць усе 14 гор, але на цяперашні момант гэта атрымалася толькі 13 людзям, прычым, да сярэдзіны 1990-х такіх было толькі двое — італьянец Райнгольд Мэснэр (1970—1986) і паляк Ежы Кукучка (1979—1987), прычым, калі першы першым пакарыў усе горы, то другі зрабіў гэта за рэкордна кароткі тэрмін — 8 гадоў, які яшчэ ніхто не перасягнуў.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хоць Анапурна — першы васьмітысячнік, які скарыўся чалавеку, на сёньня пасьпяховых узыходжаньняў было меней, чым на любым іншым васьмітысячніку, а сьмяротнасьць — самая высокая.
- Самы нізкі васьмітысячнік, Кукіша Пангма, быў пакораны 2 траўня 1964 году, апошнім з усіх астатніх.
- Ад пакарэньня першай гары, якая перавышае вышыню 8000 мэтраў, да апошняй, мінула 14 гадоў — у сярэднім адна гара ў год.
Сьпіс васьмітысячнікаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Выява | Назва | Вышыня | Горная сыстэма | Краіна | Год пакарэньня |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Джамалунгма (Эвэрэст, Сагарматха) | 8848 | Гімалаі | Нэпал, Кітай | 1953 |
2 | ![]() |
Чагары (К2, Годвін Остэн) | 8611 | Каракарум | Кашмір (Пакістанская частка) | 1954 |
3 | ![]() |
Канчэнджанга | 8586 | Гімалаі | Індыйска-нэпальская мяжа | 1955 |
4 | ![]() |
Лхоцзэ | 8516 | Гімалаі | Кітай/Нэпал | 1956 |
5 | ![]() |
Макалу | 8463 | Гімалаі | Кітайска-нэпалькая мяжа | 1955 |
6 | ![]() |
Чо-ою | 8201 | Гімалаі | Кітай/Нэпал | 1954 |
7 | ![]() |
Дхаўлагіры | 8167 | Гімалаі | Нэпал | 1960 |
8 | ![]() |
Манаслу (Кутанг) | 8163 | Гімалаі | Нэпал | 1956 |
9 | ![]() |
Нангапарбат | 8125 | Гімалаі | Кашмір (Пакістанская частка) | 1953 |
10 | ![]() |
Анапурна | 8091 | Гімалаі | Нэпал | 1950 |
11 | ![]() |
Хідэн-Пік (Гашэрбрум І) | 8068 | Каракарум | Кітай/Пакістан | 1958 |
12 | ![]() |
Броўд-Пік | 8047 | Каракарум | Кітай/Пакістан | 1957 |
13 | ![]() |
Гашэрбрум ІІ | 8035 | Каракарум | Кітай/Пакістан | 1956 |
14 | ![]() |
Шышабангма | 8027 | Гімалаі | Кітай | 1964 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Васьмітысячнікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў