Васмунт
Васмунт лац. Vasmunt | |
Wassmundt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Waso + Munt |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Войшымунд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Васмунт» |
Васмунт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васмунд або Васмунт (Wasmundus[1], Wassmundt) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Важгін; германскія імёны Wospot, Wasger, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[3] або wasjan 'квітнець'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Kajetan Wasmunt (1846 год)[9]; Julia Wasmunt (1850 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Васмунты (Wasmunt) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Валыні[11].
Вэшмунты (Weszmunt) гербу Грыф[12] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Радамшчанскага павету[13].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Sveriges medeltida personnamn — förnamnsregister Abbe-Øxvidh, Institutet för språk och folkminnen
- ^ Wassmundt, Digitalen Familiennamenwörterbuch Deutschlands (DFD)
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Brześć, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 90.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 319.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 110.