Вартан Гунанян

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вартан Гунанян
Тытулярны біскуп Кілікійскае Эпіфаніі
1675 — 1681
Львоўскі армянакаталіцкі арцыбіскуп
1681 — 1715
ПапярэднікМікалай Тарасовіч
НаступнікЯн Тобіяш Аўгустыновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1644
Такат, Вялікая Армэнія, Асманская імпэрыя
Памёр 8 чэрвеня 1715
Львоў, Рэч Паспалітая
Пахаваны Львоў
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць ксёндз

Вартан Гунанян (па-польску: Wartan Hunanian; 1644, Такат, Вялікая Армэнія, Асманская імпэрыя, цяпер іл Такат, Турэччына — 8 чэрвеня 1715, Львоў, Рэч Паспалітая, цяпер Украіна) — армянакаталіцкі касьцёльны дзеяч, арцыбіскуп.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1665 прыбыў у Львоў у якасьці дыякана разам з Паўлам з Такату, легатам эчміядзынскага патрыярха. Уступіў у калегію айцоў тэатынаў у Львове, адукацыю працягнуў у Папескім калегіюме ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тыялёгіі. У траўні 1675 высьвечаны на біскупа тытулярнага Эпіфаніі ў Кілікіі, прызначаны біскупам-каад’ютарам Львоўскае армяна-каталіцкае архідыяцэзіі. У 1677 выехаў зь місыйнай працай у Вялікую Армэнію, дзе быў зьняволены на загад каталікоса Элеазара. У 1681 прызначаны Львоўскім армянскім арцыбіскупам, але ў Рэч Паспалітую здолеў вярнуцца толькі ў 1686 праз заступніцтва польскага караля Яна Сабескага і папы Інакенцыюса XI.

5 лістапада 1686 афіцыйна пачаў кіраваць архідыяцэзіяй. У 1691 зладзіў у Львове сынод армянскага касьцёлу. на якім было вырашана канчаткова паравць сувязі з Эчміядзынам, былі вырашыныя пытаньні літургіі. Заснаваў палац біскупа й капліцу сьвятога Рыгора Асьветніка ў Камянцы-Падольскім, кляштар армянскіх бэнэдыктынак у Львове, пашырыў вунію з Рымскім касьцёлам сярод армянаў Трансыльваніі й Малдовы. У 1695 адышоў ад справаў, біскупамі-каад’ютарамі пры ім былі прызначаныя Дэадат Нэрсэсовіч (памёр у 1709), а пасьля Ян Тобіяш Аўгустыновіч.

Пахаваны ў труне львоўскіх арцыбіскупаў у армянскай катэдры ў Львове. Жалобную імшу цэлебраваў львоўскі лацінскі мэтрапаліт Ян Скарбэк.

Папярэднік
?
Тытулярны біскуп Кілікійскае Эпіфаніі
1675—1681
Наступнік
?
Папярэднік
Мікалай Тарасовіч
Львоўскі армянакаталіцкі арцыбіскуп
1681—1715
Наступнік
Ян Тобіяш Аўгустыновіч

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wartan Hunanian