Перайсьці да зьместу

Ванкувэр Ўайткэпс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ванкувэр Ўайткэпс
Заснаваны 2009
Горад Ванкувэр, Канада
Стадыён Бі-Сі-Плэйс
Умяшчальнасьць: 27 500[1]
КіраўнікStephen J. Luczo[d], Jeff Mallett[d] і Steve Nash[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат МЛС
 · 2025 Канфэрэнцыя: 2 месца (агулам 5 месца)
Плэй-оф: фінал
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
whitecapsfc.com (анг.)

«Ванку́вэр Ўайткэ́пс» (па-ангельску: Vancouver Whitecaps) — футбольны клюб з Канады, які базуецца ў горадзе Ванкувэры. Клюб выступае ў лізе МЛС, які аб’ядноўвае клюбы ЗША і Канады. Клюб паўстаў 18 сакавіка 2009 году, але трапіў у лігу ў 2011 годзе, стаўшы 17-й камандай чэмпіянату. У сэзоне 2012 году дружына сталася першай канадзкай камандай, якая кваліфікавалася ў плэй-оф Кубка МЛС. «Ўайткэпс» некалькі разоў рабіўся пераможцам чэмпіянату Канады, а таксама ў 2025 годзе траплялі ў фінал Кубка чэмпіёнаў КОНКАКАФ, дзе саступіў мэксыканскаму клюбу «Крус Асуль». У 2025 годзе ванкувэрскі клюб прыцягнуў міжнародную ўвагу, дзякуючы падпісаньню кантракту зь нямецкай супэрзоркай і пераможцам чэмпіянату сьвету 2014 году Томасам Мюлерам, які прыяднаўся да каманды на правах вольнага агента. Выхаванцам акадэміі клюбу ёсьць Альфонса Дэйвіс.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]