Ванда Скуратовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ванда Скуратовіч
Дата нараджэньня 1925
Месца нараджэньня Раўбічы
Дата сьмерці 12 студзеня 2010(2010-01-12)[1]
Месца пахаваньня Раўбічы
Узнагароды

Ванда Скуратовіч, у дзявоцтве Анішкевіч (1925, Раўбічы — 12 студзеня 2010) — беларуская рэлігійная і грамадзкая дзяячка. Праведніца народаў сьвету[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часы Другой Сусьветнай вайны выратавала габрэйскую сям’ю ад зьнішчэньня нацыстамі. За гэты ўчынак дзяржава Ізраіль прысудзіла ёй ганаровае званьне «Праведнік народаў сьвету».

Па вайне, нягледзячы на перасьлед рэлігіі з боку савецкіх уладаў, брала актыўны ўдзел у каталіцкім жыцьці Менску. У яе кватэры захоўваўся Найсьвяцейшы Сакрамэнт, цэлебраваліся набажэнствы, спыняліся сьвятары. З прычыны адсутнасьці сьвятароў яна ахрысьціла некалькі чалавек. Разам з групай вернікаў бараніла права каталікоў мець свой храм у сталіцы Беларусі. У выніку дзесяці гадоў працы (у тым ліку і паездак у Маскву) увосень 1980 году ўлады дазволілі адкрыць касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках.

З надыходам часоў рэлігійнай свабоды ўдзельнічала ў парафіяльным жыцьці менскага касьцёла Найсьвяцейшай Тройцы (Сьвятога Роха) на Залатой Горцы. 13 студзеня 2010 году ў гэтым касьцёле адбылося разьвітаньне з памерлай. Сьвятую Імшу канцэлебравалі рыма-каталіцкія і грэка-каталіцкія сьвятары.

Пахаваная на раўбіцкіх каталіцкіх могілках пад Менскам[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]