Перайсьці да зьместу

Валянтын Собаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Валянцін Собаль»)
Валянтын Собаль
Дата нараджэньня 4 сакавіка 1949(1949-03-04) (75 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак археоляг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1988)

Валянты́н Енісе́евіч Со́баль (нар. 4 сакавіка 1949, места Паставы) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1988).

У 1972 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1974 навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі АН Беларусі, з 1988 археоляг Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытуту. З 2001 г. працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту.[1]

Дасьледуе помнікі архітэктуры археалягічнымі мэтадамі, храналёгію культурных пластоў, матэрыяльную культуру беларускіх местаў XIVXVIII стст. Браў удзел у дасьледаваньні помнікаў архітэктуры Менску, Полацку, Амсьціслава, Горадні, Міра, Берасьця.

У 19931994 гг. праводзіў археалягічныя раскопкі на даўнім Замухавецкім (Валынскім) прадмесьці ў Берасьці з мэтай выяўленьня ахоўнай зоны.[2] Ім былі выяўленыя асаблівасьці аб’ёмна-прасторавай структуры кляштару і касьцёлу бэрнардынак і бэрнардынцаў. [3]

Адзін з аўтараў альбому «Беларуская кафля»,[4] гісторыка-археалягічнага нарысу «Стары замак у Гродне XI—XVIII ст.» (1993) і інш.

  1. ^ Выдатныя і знакамітыя людзі: Собаль Валянцін Енісеевіч
  2. ^ Собаль, В.Е. Брэсцкі культурны слой Валынскага прадмесця / В.Е. Собаль // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя ў 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — Т. 1. — С. 127—128.
  3. ^ Собаль, В.Е. Брэсцкі касцёл і кляштар бернардзінак / В.Е. Собаль // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя ў 2 т. / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2009. — Т. 1. — С. 126—127.
  4. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 508
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.