Валянціна Камінская
| Валянціна Камінская | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | Валянціна Валянцінаўна Камінская |
| Нарадзілася | 5 верасьня 1987 (38 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | лыжныя гонкі |
Валянціна Валянцінаўна Камінская (нар. 5 верасьня 1987 году, Магілёў) — украінская лыжніца. Двойчы ўдзельнічала ў Алімпіядах, Трохразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага клясу. Да 2018 году выступала у якасьці беларускай спартсменкі[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютавала ў Кубку сьвету 2 лютага 2012 году, усяго стартавала ў пяці гонках у рамках Кубка сьвету, але не падымалася ў іх вышэй за 38-е месца і кубкавых пунктаў не заваёўвала. Двойчы перамагала ў чэмпіянатах Беларусі ў спрынце і адзін раз у гонцы на 30 км. За сваю кар’еру прымала ўдзел у адным чэмпіянаце сьвету 2013 году, заняла 45-е месца ў спрынце і 17-е месца ў камандным спрынце.
На Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стала 47-й у спрынце вольным стылем.
Уключана ў беларускую зборную на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. На Алімпійскіх гульнях 2022 году выступала ў якасьці ўкраінскай спартсменкі[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Білоруська лижниця виступатиме за Україну (укр.). УНН (12 чэрвеня 2018).
- ↑ Valiantsina Kaminskaya. Olympedia. Праверана 5 верасьня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 5 верасьня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Майстры спорту Беларусі міжнароднай клясы
- Беларускія лыжніцы
- Беларускія лыжнікі і лыжніцы на Алімпійскіх гульнях
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году
- Лыжнікі і лыжніцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году