Перайсьці да зьместу

Валянціна Казлоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валянціна Казлоўская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 (19) жніўня 1907
Памерла 31 сакавіка 1938(1938-03-31) (30 гадоў)
Пахаваная невядома
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца, перакладніца, лекар, фальклярыстка
Гады творчасьці 19231938
Жанр паэзія і проза
Мова беларуская
Дэбют 1923

Валянцíна Казлоўская (19 жніўня 1907, Рыга31 сакавіка 1938, Менск, БССР) — беларуская паэтка, пісьменьніца, перакладніца, фальклярыстка.

Ураджэнка Латгаліі. Ейная радзіма - Лудзенскі край. Бацькі былі сялянамі і мелі свой хутар на мяжы зь Беларусьсю[1].

Навучалася ў гімназіях Рыгі, Люцыну, у 1927 г. скончыла Беларускія настаўніцкія курсы ў Дзьвінску.

Дзякуючы спрыяньню Янкі Купалы і Кастуся Езавітава ў тым самым годзе пераехала ў Менск і ў 1931 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі інстытут[2].

Працавала ў Тураўскай раённай бальніцы, нейкі час жыла зь сям’ёю ў Менску, пазьней працавала ва Ўрэчанскай амбуляторыі, дзе побач у ваенным гарадку служыў ейны муж Маісей Шапіра, вайсковы лекар. У сям’і гадаваліся два сыны[3].

У сьнежні 1937 году была арыштаваная, абвінавачаная ў шпіянажы на карысьць латвійскай разьведкі[4].

Расстраляная 31 сакавіка 1938 году. Рэабілітаваная 19 траўня 1960 году[5].

Літаратурную дзейнасьць пачала ў 1923 годзе[6].

Арыгінальныя творы і запісы беларускіх фальклёрных твораў публікавала пад уласным прозьвішчам і псэўданімам Лясная Кветка[7].

Друкавалася ў часопісе "Ластаўка" (1923-1924), а таксама ў асобным выданьні вучнёўскіх твораў "Ластаўка" (Люцын 1924) і ў альманаху "Першы крок" (Рыга, 1926). Таксама друкавалася ў штомесячніку Дзьвінскай беларускай гімназіі "Школьная праца".

Пісала празаічныя творы на фальклёрным матэрыяле ("У калядны вечар", "Легенды аб Люцынскім замку" і пад.).

Перакладала з латыскай мовы (вершы Я. Райніса, марш латыскіх скаўтаў і пад.).

Асобныя вершы паэткі друкаваліся ў анталёгіі беларускай жаночай паэзіі міжваеннага пэрыяду "Бліскавіцы" (2017)[8].

У 2016 годзе выйшла кніга Валянціны Казлоўскай і Пятра Сакала "Выбраныя творы"[9].

  • Выбраныя творы / Пятро Сакол, Валянціна Казлоўская; Мінск: Кнігазбор, 2016, 179 с.
  1. Адбудзецца прэм'ера спектакля паводле твора Валянціны Казлоўскай, Baltkrievu kultūras centrs, 20.03.2017, https://web.archive.org/web/20250527160015/https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/128-200317
  2. Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe/
  3. Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  4. Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  5. Валянціна Герасімаўна Казлоўская (19.08.1907 — 31.03.1938), Instagram executed_poetry, https://www.instagram.com/p/Cy0xR5YIafe
  6. Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, с. 320.
  7. Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017, с. 320
  8. Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду / укладанне, каментары Аксаны Данільчык, Віктара Жыбуля. — Мінск: Кнігазбор, 2017. — 448 с.
  9. Жанна Капуста, Анталогія болю, ЛіМ, №44, 2016, http://www.oo-spb.by/index.php?id=92