Валынцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 18:20, 3 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валынцы
Касьцёл і кляштар дамініканаў. Н. Орда, XIX ст.
Касьцёл і кляштар дамініканаў. Н. Орда, XIX ст.
Вобласьць: Віцебская
Раён: Верхнядзьвінскі
Сельсавет: Валынецкі
Тэлефонны код: +375 2151
Геаграфічныя каардынаты: 55°42′28″ пн. ш. 28°11′9″ у. д. / 55.70778° пн. ш. 28.18583° у. д. / 55.70778; 28.18583Каардынаты: 55°42′28″ пн. ш. 28°11′9″ у. д. / 55.70778° пн. ш. 28.18583° у. д. / 55.70778; 28.18583
Валынцы на мапе Беларусі
Валынцы
Валынцы
Валынцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Валы́нцы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дрыса. Цэнтар сельсавету Верхнядзьвінскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва 791 чал. (2009). Знаходзяцца за 21 км на паўднёвы захад ад Дрысы, за 4 км ад прыпыначнага пункта Беніслаўскага (лінія Полацак — Бігосава).

Валынцы — даўняе мястэчка[2] гістарычнай Полаччыны. Некалі тут месьціўся комплекс дамініканскага калегіюму, адзін з найбольш заможных на Літве.

Гісторыя

Упершыню Валынцы згадваюцца ў пачатку XVII ст., калі кароль і вялікі князь Стэфан Баторы перадаў паселішча Полацкаму езуіцкаму калегіюму з мэтаю заснаваньня тут духоўнай сэмінарыі. Мясьціна ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

У XVIII ст. Валынцы знаходзіліся ў валоданьні Забельскіх-Шчытаў, якія ў 1716 збудавалі непадалёк ад мястэчка драўляны касьцёл Сьв. Юр’я. У 1731 пры касьцёле пачаў дзейнічаць кляштар дамініканаў[3]. У 1746 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на рэгулярныя кірмашы[4]. Цягам 17491766[5] айцы-дамініканы збудавалі пышны архітэктурны комплекс — мураваны касьцёл і кляштар з аптэкай (вядомы як Забельскі касьцёл паводле назвы суседняга фальварку), а таксама школу для шляхецкіх і мяшчанскіх дзетак. Кіраваў будовай вядомы віленскі архітэктар Ян Гляўбіц. Пры кляштары ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар[6].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Валынцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні. З 1813 кляштар зьяўляўся рэзыдэнцыяй візітара (куратара навучальных установаў) Літоўскай правінцыі дамініканскага ордэна. Па ліквідацыі Грэка-Каталіцкай Царквы (1839) мясцовыя вуніяты, не жадаючы далучацца да Маскоўскага патрыярхату, перайшлі пад апеку касьцёла[5]. Неўзабаве расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зачынілі калегіюм. Станам на 1904 існавалі аднайменныя мястэчка (84 двары), слабада (31 двор) і пагост (3 двары), рэгулярна праводзіліся кірмашы. У 1908 і 1912 у мястэчку прайшлі сельскагаспадарчыя выставы.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валынцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Валынцы вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам сельсавету. Неўзабаве бальшавікі зачынілі касьцёл і царкву.

У Другую сусьветную вайну Валынцы значна пацярпелі. Цягам 19441950 савецкія ўлады злачынна зьнішчылі помнік архітэктуры віленскага барока — касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў. У 2006 Валынцы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1838 — 376 чал. (206 муж. і 170 жан.), зь іх шляхты 4 муж. і 12 жан., духоўнага стану каталіцкага 37 муж., мяшчанаў-хрысьціянаў 12 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 68 муж. і 72 жан., сялянаў абшарніцкіх 55 муж. і 64 жан., аднадворцаў 2 муж., адстаўных салдатаў 3 муж., дваровых людзей 25 муж. і 12 жан.[7]
  • XX стагодзьдзе: 1904 — 601 чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2009 — 791 чал.

Інфраструктура

У Валынцах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Эканоміка

ААТ «Прудзінкі» — мяса-малочная спэцыялізацыя.

Турыстычная інфармацыя

У Валынцах рэгулярна праводзіцца фэст народнай песьні «Вясковы карагод». Дзейнічае краязнаўчы музэй імя Яна Чэрскага.

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.: фрагмэнты)
  • Школа габрэйская (кан. XIX — пач. XX стст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Сьвятога Юр’я і кляштар дамініканаў (1749—1766)
  • Царква Сьвятых Барыса й Глеба (XIX ст.)

Крыніцы

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 377.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 396.
  4. ^ Wołynce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 935.
  5. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 397.
  6. ^ Дзядзінкіна С. Чый летапіс цікавейшы? // «Народная газета» № 28 (5694), 9 сьнежня 2008.
  7. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
  8. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Верхнядзвінскага р-на. Кн. 2. — Менск, 2000. С. 339.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg Валынцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў