Перайсьці да зьместу

Валодкішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валодкішкі
лац. Vałodkiški
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Шавельскі
Раён Радзівілішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 55°33′50,40″ пн. ш. 23°25′55,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Валодкішкі на мапе Летувы
Валодкішкі
Валодкішкі
Валодкішкі

Валодкішкі (лет. Valatkiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Шушвы. Уваходзяць у склад Шаўкоцкага староства Радзівілішкаўскага раёну Шавельскага павету.

Вальціка або Вальдзіка (Waltiko, Waldiko) — імя германскага паходжаньня[1][2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

У XIX ст. Валодкішкі ўваходзілі ў склад Расенскага павету Ковенскай губэрні[6].

  • 1902 год — 123 чалавекі[7]
  1. Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
  2. Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 463.
  3. Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 887.
  7. Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 527.