Валеры Чыбінееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Валеры Чыбінееў
укр. Валерій Вікторович Чибінєєв
3 сакавіка 1988
Месца нараджэньня Бярдзянск, Запароская вобласьць, УССР
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Сьцяг Украіны Украіна
Род войскаў  Дэсантныя войскі
Званьне  Капітан
Частка  79 АДШБр
Камандаваў рота снайпэраў
Бітвы/войны Вайна на Данбасе
Узнагароды
Ордэн Залатая Зорка
Ордэн Залатая Зорка

Вале́ры Чыбіне́еў (па-ўкраінску: Валерій Вікторович Чибінєєв) — вайсковец, капітан роты снайпэраў 79-я асобнае дэсантна-штурмавае брыґады Ўзброеных сілаў Украіны. Герой Украіны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 3 сакавіка 1988 року ў Бярдзянску[2]. Рана страціў бацькоў, таму выхоўваўся ў школе-інтэрнаце[2][3].

Пасьля 9 клясаў паступіў у запароскі вайсковы ліцэй «Захисник». Пасьля школы скончыў Адэскую акадэмію сухапутных войскаў[4]. У 2010 годзе ў годнасьці лейтэнанта далучыўся да шэрагаў 79-е брыґады[3].

Вайна на Данбасе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Капітан Валеры Чыбінееў зь першых дзён канфлікту стаў на абарону тэрытарыальнае цэласнасьці ды незалежнасьці Бацькаўшчыны. У складзе 1 аэрамабільна-дэсантнага батальёну прымаў удзел у вызваленьні Краснага Ліману Данецкае вобласьці.

Падчас вядзеньня баявых дзеяў у раёне вёскі Бірукова Луганскае вобласьці ў чэрвені 2014 року падразьдзел узначалены капітанам Чыбінеевым зьнішчыў дывэрсійна-выведчую ґрупу суперніка ды ўзяў у палон двох вайскоўцаў тэрарыстычных войскаў. Ля вёскі Ізварынае Лушанскае вобласьці ў ліпені таго ж року, разам з сваімі пабрацімамі выцягнуў з падбітага танка трох вайскоўцаў. У студзені 2015 року бараніў Данецкі аэрапорт ля ўзьлётнае паласы.

Падчас выкананьня баявога заданьня на назіральным пасьце ля Аўдзееўкі ў ліпені 2016 року ў ходзе пасьпяхова праведзеных апэрацыяў ґрупамі снайпэраў пад кіраўніцтвам капітана была зьнішчаная жывая сіла разьлікаў кулямётаў ды ґранатамётаў і адзін снайпэр. Усяго 12 пацьверджаных мэтаў. Напрыканцы гэтага ж месяца атрымаў раненьне ў выніку абстрэлу пазыцыяў артылерыяю тэрарыстаў. Нягледзячы на гэта працягваў кіраваць падразьдзелам, што дазволіла ўтрымаць пазыцыі, нягледзячы на шматлікія атакі тэрарыстаў і абстрэлы тэрыторыі варожаю артылерыяю.

Узнагародныя атрыбуты годнасьці Герой Украіны камандзіру роты снайпэраў 79-е асобнае дэсантна-штурмавое брыґады высокамабільных дэсантных войскаў УСУ, капітану Валерыю Чыбінееву былі ўручаны Прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам падчас параду на Хрэшчаціку з нагоды 25-е гадавіны Незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня 2016 року.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Годнасьць Герой Украіны з уручэньнем ордэна «Залатая Зорка» (23 жніўня 2016) — за мужнасьць, гераізм і высокі прафэсіяналізм, выяўленыя ў абароне дзяржаўнага сувэрэнітэту ды тэрытарыальнае цэласнасьці Ўкраінскае дзяржавы, вернасьць вайсковай прысязе[5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]