Валеры Пекрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Валеры Пэкрэс»)
Валеры Пекрэс
19 чэрвеня 2002 — 19 чэрвеня 2007
17 чэрвеня 2012 — 19 чэрвеня 2012
20 чэрвеня 2007 — 19 ліпеня 2007
20 чэрвеня 2012 — 20 студзеня 2016
13 сьнежня 2015 — 1 ліпеня 2021
29 чэрвеня 2011 — 10 траўня 2012
Папярэднік Франсуа Баруан[d]
Наступнік Нажат Вальлё-Бэлькасэм[d]
з 18 сьнежня 2015
Папярэднік Жан-Поль Юшон[d]
з 2 ліпеня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 14 ліпеня 1967(1967-07-14)[1][2][3] (56 гадоў)
Партыя:
Сужэнец: Жэром Пэкрэс[d]
Дзеці: Baptiste Pécresse[d], Clément Pécresse[d] і Émilie Pécresse[d]
Бацька: Дамінік Ру[d]
Маці: Catherine Bertagna[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Валеры́ Пекрэ́с (па-француску: Valérie Pécresse; 14 ліпеня 1967 году) — француская палітыкіня, якая з 2015 году займае пасаду прэзыдэнта рэгіянальнай рады Іль-дэ-Франс. Фундатарка палітычнае партыі Будзем свабоднымі, якую яна заснавала пасьля сыходу з партыі Рэспубліканцы ў 2017 годзе. Двойчы абіралася дэпутаткай Нацыянальнай асамблеі з 2002 па 2007 гады і зноўку з 2012 па 2016 гады. Працавала міністрам вышэйшай адукацыі і дасьледаваньняў з 2007 па 2011 гады і міністрам бюдэту і прэсавай сакратаркай ураду з 2011 па 2012 гады. У адказ на галасаваньне па Брэксыту ў 2016 годзе Пекрэс разам з іншымі францускімі палітыкамі, як то Ан Ідальго, Жэрар Мэстральле і Крыстыян Наер, заклікала прыцягнуць бізнэс зь Лёндану[4][5][6].

У 2021 годзе Пекрэс выступіла за больш абмежавальны падыход у пытаньні іміграцыі, разглядаючы гэта як «галоўную праблему грамадзтва». У прыватнасьці, яна прапанавала ўсталяваць максымальную штогадовую іміграцыйную граніцу і скарыстаць больш жорсткія ўмовы выдачы віду на жыхарства, напрыклад, пры наяўнасьці дастатковых рэсурсаў, наяўнасьці павагі да сэкулярызму і каштоўнасьцяў рэспублікі, і пры ўмове валоданьня францускае мовы. Нарэшце, палітыкіня прапанавала выключыць зь сьпісаў сацыяльнае дапамогі людзей, якія пражываюць у Францыі менш чым за пяць гадоў[7].

У ліпені 2021 году Пекрэс вылучыла сваю кандыдатуру ад рэспубліканцаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2022 году[8][9]. 4 сьнежня 2021 году яна была абраная кангрэсам рэспубліканцаў сваім кандыдатам на выбарах 2022 году[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]