Валеры Задаля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Валеры Сьцяпанавіч Задаля
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1953
Месца нараджэньня Клецак, БССР
Дата сьмерці 11 красавіка 2007
Месца сьмерці Горадня, Беларусь
Альма-матэр Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак журналіст

Валеры Задаля (псэўд. Антон Лабовіч; 15 сакавіка 1953, Клецак11 красавіка 2007, Горадня) — беларускі журналіст, грамадзка-палітычны дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў карэспандэнтам Клецкай раённай газэты, рэдактарам Наваградзкай газэты «Новае жыцьцё», намесьнікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Горадні.

Сябра Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў1997), ПЭН-цэнтру.

Пасьля вымушанага звальненьня з Тэлерадыёкампаніі напрыканцы 1990-х працаваў у грамадзкім аб’яднаньні «Ратуша», потым (пасьля закрыцьця аб’яднаньня) у гарадзенскім аддзяленьні «Таварыства беларускай школы». Апошнія гады жыцьця, займаўся актыўнай і плённай грамадзкай дзейнасьцю: стварыў «Літаратурную гасьцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лякальных спэцыялізаваных газэт, быў адным з сталых выкладнікаў гарадзенскай Школы маладога журналіста.

Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцьця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Горадні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]