Перайсьці да зьместу

Вазгелы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вазгелы
лац. Vazhieły / Vazgieły
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Маладэчанскі
Сельсавет Радашкавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 54°06′52″ пн. ш. 27°08′05″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 126 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1773
Паштовы індэкс 222323
Нумарны знак 5
Вазгелы на мапе Беларусі ±
Вазгелы
Вазгелы
Вазгелы
Вазгелы
Вазгелы
Вазгелы

Ва́згелы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вушы. Уваходзяць у склад Радашкавіцкага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 48 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, за 30 км ад Менску; чыгуначная станцыя Дубравы на лініі Менск — Маладэчна.

Вазгаль або Вазгель (Wasgall, Wasgel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова вас- (вос-, вес-) (імёны ліцьвінаў Васбут, Вазгір, Важгін; германскія імёны Wospot, Wasger, Wesikin) паходзіць ад стараверхненямецкага hwas 'востры, завостраны'[4] або wasjan 'квітнець'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6].

У канцы XVIII стагодзьдзя — Вазгілы[7].

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Упершыню ўпамінаюцца ў 1595 годзе як сяло Вазкгело Дзякснянскага маёнтку князя Фёдара Друцкага-Горскага, у ім было чатыры службы, адну зь іх — службу Вазкгелову — трымалі сяляне Пётар Рыгоравіч з братам Янам; Томка Вазкгелавіч з сынамі Мацеем, Мікалаем і Яскам; Андрэй Ядунавіч з сынамі Мікалаем, Стасем і братанічам Шымкам[8]. У 1770 годзе — 12 двароў, уладаньне Сьвентаржэцкага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вазгелы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. У канцы XVIII ст. вёска ў складзе маёнтку Дзякшнянаў. У 1800 годзе ў Вазгелах было 18 двароў, уладаньне Валадковіча. У 1870 годзе вёска знаходзілася ў складзе Путнікаўскай сельскай грамадзе. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вазгелах было 20 двароў, у Радашкавіцкай воласьці. У пачатку XX ст. у вёсцы было 179 дзесяцінаў зямлі, у 1909 годзе — 12 двароў.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вазгелы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Радашкавіцкай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1938 годзе тут было 36 двароў.

У 1939 годзе Вазгелы ўвайшлі ў Беларускую ССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў Валодзькаўскім сельсавеце Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Нацысцкай Нямеччыны. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці, з 31 сакавіка 1976 году ў Радашкавіцкім сельсавеце. У 2001 годзе тут было 76 гаспадарак.

  • XVI стагодзьдзе: 1595 год — 37 муж.
  • XVIII стагодзьдзе: 1770 год — 29 муж.; 1800 год — 59 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 40 муж.; 1897 год — 157 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 196 чал.; 1938 год — 215 чал.; 1969 год — 284 чал.; 1999 год — 96 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 164 чал.; 2010 год — 126 чал.[9]
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 290.
  2. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Wasgel, MyHeritage
  3. ↑ Wasgall Nachname — Herkunft und Bedeutung des Nachnamens, MyHeritage
  4. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
  5. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 320, 1637.
  6. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  7. ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 2. — Мінск, 2013. С. 192.
  8. ↑ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 15. — Вильна, 1888. С. 513.
  9. ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012.