Бітва за Гому (2025)
Гэты артыкул апісвае актуальную падзею.
|
Бітва за Гому | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
|
| ||||||||
Колькасьць | |||||||||
невядома, прыкладна 500 — 1000 салдатаў | невядома | ||||||||
Страты | |||||||||
невядома | |||||||||
Агульныя страты | |||||||||
17 мірных грамадзянаў загінулі й 370 былі параненыя | |||||||||
Бі́тва за Го́му (па-француску: Bataille de Goma) — бітва за сталіцу кангалескай правінцыі Паўночнае Ківу ў студзені 2025 году.
Сытуацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2004 годзе на тэрыторыі правінцыі пачалося ўзброенае паўстаньне прадстаўнікоў народа тутсі, падтрыманых суседняй Руандай. У 2022 годзе баевікі актывізавалі баявыя дзеяньні. З сакавіка 2022 году Руанда ўдзельнічала ў канфлікце з ДР Конга[1].
Ход падзеяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раніцай 25 студзеня паўстанцы групоўкі «Рух 23 сакавіка», падтрыманыя руандыйскімі інтэрвентамі[2], прасунуліся на ўскраіну Гомы[3], але, як паведамляецца, прасоўваньне было адкінута сіламі ДР Конга[1]. Баевікі захапілі і закрылі Міжнародны аэрапорт Гомы[3].
Да вечара 26 студзеня паступілі паведамленьні аб тым, што паўстанцы прарваліся праз раён Мунігі за 9 кілямэтраў ад цэнтра гораду[4]. Падчас сутычак загінула 13 міратворцаў[5].
27 студзеня, паводле паўстанцаў, яны цалкам захапілі Гому[6]. Паводле словаў уругвайскіх міратворцаў, 100 кангалескіх жаўнераў здаліся і перадалі сваю зброю на базе MONUSCO, як таго патрабавалі паўстанцы, у той час як 26 іншых вайскоўцаў і адзін паліцэйскі здаліся руандыйскім памежнікам блізу Гомы[7].
У ходзе баёў за горад 17 мірных грамадзян загінулі і 370 пацярпелі[8][9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Congo severs ties with Rwanda as eastern conflict escalates (анг.) Reuters Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ дата доступу = 28 студзеня 2025 DR Congo updates: UN chief urges Rwanda to pull back troops (анг.) Deutsche Welle Праверана 26 January 2025 г.
- ^ а б Aikman, Ian; Cursino, Malu. (26 студзеня 2025) DR Congo rebels close in on key city as 13 peacekeepers killed (анг.) BBC Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ Congoʼs M23 rebels say they will seize eastern city overnight (анг.) Reuters Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ 13 peacekeepers killed in eastern DRC, Kinshasa withdraws diplomats from Rwanda (анг.) Le Monde Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ Повстанцы М23 заявили о взятии города Гома на востоке ДРК (рас.). ИА «Африканская инициатива» (27 студзеня 2025). Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ Bashizi, Arlette; Al-Katanty, Djaffar; Rolley, Sonia. (27 студзеня 2025) Congo rebels reach centre of eastern city in major escalation (анг.) Reuters Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ «I am scared»: Inside Congolese city overrun by rebels as echoing blasts and crack of bullets force families to hide (анг.). Sky News. Праверана 28 студзеня 2025 г.
- ^ At least 17 killed in hostilities in Goma in eastern DR Congo (анг.). TASS. Праверана 28 студзеня 2025 г.