Бізнэс-аналіз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бізнэс-аналіз (па-ангельску: business analysis) — дысцыпліна выяўленьня бізнэсовых патрэбаў і вырашэньняў бізнэс-праблемаў. Рашэньні часта ўлучаюць кампанэнт распрацоўкі сыстэмаў, але могуць таксама складацца з удасканаленьня працэсаў, арганізацыйных зьменаў або стратэгічнага плянаваньня й распрацоўкі палітыкі кампаніі. Чалавека, які выконвае гэтую задачу, клічуць бізнэс-аналітыкам.

Тых бізнэс-аналітыкаў, якія займаюцца выключна распрацоўкай праграмных сыстэмаў, таксама называюць ІТ бізнэс-аналітыкамі, тэхнічнымі бізнэс-аналітыкамі або сыстэмнымі аналітыкамі.

Мэты бізнэс-аналітыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Роля бізнэс-аналітыкаў у тым, каб у выніку іхняе працы дасягнуць наступных рэзультатаў:

  • паменшыць кошты
  • знайсьці рашэньне праблемы
  • скончыць праекты своечасова
  • палепшыць эфэктыўнасьць
  • задакумэнтаваць дакладныя патрабаваньні