Бяляеўка (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бяляеўка (Чачэрскі раён)»)
Бяляеўка
Першыя згадкі: XVIII ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Сельсавет: Залескі
Насельніцтва: 404 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′44.6″ пн. ш. 31°1′7.3″ у. д. / 52.962389° пн. ш. 31.018694° у. д. / 52.962389; 31.018694Каардынаты: 52°57′44.6″ пн. ш. 31°1′7.3″ у. д. / 52.962389° пн. ш. 31.018694° у. д. / 52.962389; 31.018694
Бяляеўка на мапе Беларусі
Бяляеўка
Бяляеўка
Бяляеўка

Бяля́еўка[1] — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Залескага сельсавету. Насельніцтва 404 чал. (2004). Знаходзіцца за 9 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 75 км ад Гомелю.

На ўсходняй ускраіне пачынаецца і празь вёску цячэ рака Бяляеўка (прыток ракі Сож).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выяўленыя археолягамі курганны могільнік (28 насыпаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі) і стаянка эпохі мэзаліту (за 3 км на поўнач ад вёскі) сьведчаць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагодзьдзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 працаваў млын.

Пасьля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імпэрыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 году ў валоданьні графа Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 500 дзесяцін абшарніцкага лесу, пра што граф І. І. Чарнышоў-Круглікаў паведамляў міністру ўнутраных справаў. З 1880 дзейнічала хлебазапасная крама. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі школа граматы, хлебазапасная крама, гамарня, у Пакоцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні. У 1909 годзе 787 дзесяцін зямлі, школа, млын.

У 1926 годзе працавала паштовае аддзяленьне. З 8 сьнежня 1926 году да 1987 году цэнтар Бяляеўскага сельсавету Чачэрскага, з 25 сьнежня 1962 году Буда-Кашалёўскага, з 6 студзеня 1965 году Чачэрскага раёнаў Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1930 арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», працавалі кузьня і сталярная майстэрня. У часе Вялікай Айчыннай вайны нямецкія войскі ў красавіку 1943 забілі 18 жыхароў, а 26—27 лістапада 1943 спалілі 175 двароў і забілі 4 жыхары. 38 жыхароў былі вывезеныя ў Нямеччыну на прымусовыя працы. 101 жыхар загінуў на фронце. У 1970 цэнтар саўгаса «Бяляеўскі». Разьмешчаны 9-гадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]