Перайсьці да зьместу

Бэн Шэлтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэн Шэлтан
Краіна
Нарадзіўся 9 кастрычніка 2002(2002-10-09) (23 гады)
Прызавыя грошы 9 665 350 $[1]
Адзіночны разрад
Матчаў 108–72[1]
Тытулаў 2
Найвышэйшы рэйтынг 12 (3 сакавіка 2025)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія паўфінал (2025)
Францыя 3 раўнд (2024)
Ўімбэлдан 4 раўнд (2024)
ЗША паўфінал (2023)
Парны разрад
Матчаў 33–40[1]
Тытулаў 0
Найвышэйшы рэйтынг 68 (20 траўня 2024)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 1 раўнд (2024)
Францыя 2 раўнд (2023)
Ўімбэлдан 2 раўнд (2024)
ЗША 2 раўнд (2022)
Бэн Шэлтан у Вікісховішчы

Бэн Шэ́лтан (па-ангельску: Ben Shelton; нар. 9 кастрычніка 2002 году) — амэрыканскі тэнісіст. Паходзіць з тэніснай сям’і, бо ягоны бацька Браян Шэлтан калісьці быў прафэсійным тэнісістам і трэнэрам[2]. Маці займалася тэнісам у юнацтве, а дзядзька Тод Ўіскен таксама быў тэнісістам.

Тэнісіст на чэмпіянаце ЗША 2022 году.

Дэбютаваў у туры АТП на чэмпіянаце Атланты, атрымаўшы ўайлдкард. У першым раўндзе перамог Рамкумара Раманатана[3], але ў наступным матчы саступіў другому сеянаму Джону Ізнэру ў трох сэтах[4]. Ужо хутка маладзён згуляў на турніры мастэрз у Цынцынаці, дзе ў другім раўндзе сустрэўся зь пятай ракеткай сьвету нарвэжцам Каспэрам Руўдам. Сэнсацыйная перамога сталася першым посьпехам супраць тэнісістаў зь першай дзясятцы сусьветнага рэйтынгу[5]. 23 жніўня 2022 году Шэлтан абвесьціў, што ня вернецца ў каледж і стане прафэсіяналам[6][7], дэбютаваўшы на чэмпіянаце ЗША[8]. У канцы лістапада ўзьняўся ў сьпіс 100 найлепшых тэнісістаў сьвету.

На чэмпіянаце Аўстраліі 2023 году амэрыканец адразу прабіўся ў чвэрцьфінал, дзе саступіў суайчыньніку Томі Полу[9]. У выніку ён упершыню ў сваёй кар’еры ўзьняўся на 45 пазыцыяў у топ-50, заняўшы 44-е месца ў рэйтынгу[10]. На чэмпіянаце ЗША 2023 году Шэлтан прасунуўся да свайго першага паўфіналу турніру Вялікага шлема[11], дзе зазнаў паразу ад будучага чэмпіёна Новака Джокавіча. 11 верасьня 2023 году ён быў названы 19-й ракеткай сьвету[12]. Сваю першую перамогу ў турніры здабыў на чэмпіянаце Японіі, дзе перамог расейца Аслана Карацава.

У 2024 годзе спартовец стаў чэмпіёнам ЗША на грунтовых кортах, адолеўшы ў фінале аргентынца Тамаса Мартына Этчэвэры. У выніку 8 красавіка ён дасягнуў новага найвышэйшага ў кар’еры адзіночнага рэйтынгу, стаўшы 14-м у сьвеце, а 15 красавіка 2024 году стаў гульцом ЗША №1, апярэдзіўшы Тэйлара Фрыца[13]. Шэлтан стаў наймаладзешым амэрыканскім гульцом нумарам адзін з таго часу, як Эндзі Родык дасягнуў такога ж выніку ў сакавіку 2004 году[14]. На чэмпіянаце Аўстраліі 2025 году тэнісіст дакрочыў да паўфіналу, дзе саступіў італьянцу Яніку Сынэру ў трох сэтах[15][16]. На БМВ-Оўпэн 2025 году амэрыканец саступіў у фінале Аляксандру Зьвераву.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]