Бэнгальская лісіца
Выгляд
| Бэнгальская лісіца | |
Бэнгальская (індыйская) лісіца | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Драпежныя |
| Сямейства | Сабачыя |
| Род | Ліс |
| Від | Бэнгальская лісіца |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Vulpes bengalensis (Shaw, 1800) | |
| Арэал | |
Бэнгальская або Індыйская лісіца (Vulpes bengalensis) — від сысуноў з роду лісаў сямейства сабачых.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лісіца сярэдняга памеру. Даўжыня цела складае 45—60 см, хвост 25—35 см, вышыня ў карку дасягае 26—28 см. Вага 1,8—3,2 кг. Поўсьць кароткая, прыгладжаныя. Афарбоўка вагаецца ад пясчана-аранжавай да чырванавата-карычневай. Кончык хваста — чорны.
Распаўсюджваньне і колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эндэмік Індыйскага субкантынэнту. Жыве ў перадгор’ях паўднёвых Гімалаяў, у Нэпале, Банглядэшы і Індыі да паўднёвага ўскрайку Індыйскай паўвыспы.
Колькасьць, нягледзячы на шырокі арэал, даволі нізкая і вагаецца ў шырокіх межах: 1 асобіна на 10—60 км². Від досыць адчувальны да зьменаў прыроднага асяродзьдзя пражываньня.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||