Бэм Адэбаё
| Бэм Адэбаё | ||
| Пазыцыя: | цяжкі форвард | |
| Рост: | 208 см | |
| Вага: | 120 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 18 ліпеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Драфт | ||
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | Маямі Гіт | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2016—2017 | Кентукі Ўайлдкэтс[d] | |
| 2017— | Маямі Гіт | |
| Статыстыка на NBA.com | ||
Бэм Адэбаё (па-ангельску: Bam Adebayo; нар. 18 ліпеня 1997 году) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Маямі Гіт» з НБА. Гулец тройчы браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА. Ён пяць разоў улучаўся ў склад зборнай усіх зорак абароны НБА ды двйочы дапамог «Гіт» дакрочыць да фіналу НБА ў 2020 і 2023 гадах. У складзе зборнай ЗША рабіўся алімпійскім чэмпіёнам 2020 году і 2024 гадоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]22 чэрвеня 2017 году Адэбаё быў абраны камандай «Маямі Гіт» пад агульным 14-м нумарам на драфце НБА 2017 году[4]. 1 ліпеня ён падпісаў з клюбам кантракт[5]. 7 сьнежня Адэбаё назьбіраў 22 пункты і зрабіў 10 падбораў у пераможным матчы над «Фінікс Санз»[6]. Пасьля таго, як «Гіт» абмяняў Гасана Ўайтсайда, Бэм узяў на сябе большую адказнасьць у сваім першым сэзоне ў якасьці гульца пачатковага складу ў сэзоне 2019—2020 гадоў. 10 сьнежня 2019 году ён аформіў свой першы трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 30 пунктаў ды зрабіў 11 падбораў і 11 перадач у авэртайме, якім яконая каманда была мацнейшай за «Атланту Гокс» зь лікам 135:121[7][8]. Баскетбаліст агулам згуляў выдатны сэзон, пераадолеўшы свой рэкорд паводле здабытых пунктаў, зарабіўшы ў матчы плэй-оф супраць «Бостан Сэлтыкс» 32 пункты. Таксама гулец браў удзел у матчы ўсіх зорак НБА. 28 лістапада 2020 году Адэбаё падпісаў кантракт з «Гіт» яшчэ на пяць гадоў[9][10]. 23 студзеня 2021 году ён набраў рэкордны за кар’еру 41 пункт і аддаў дзевяць перадач у матчы, але каманда зазнала паразу ад «Бруклін Нэтс» зь лікам 128:124[11]. 7 сьнежня 2021 году гульцу зрабілі апэрацыю на вялікім пальцы правай рукі, у выніку чаго ён выбыў на пэўны час[12]. 6 ліпеня 2024 году ён зноў узгодніў новае працоўнае пагадненьне з клюбам[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Bam Adebayo // FIBA database
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com
- ↑ Basketball Reference (анг.)
- ↑ Navarro, Manny (22.06.2017). «Heat select Bam Adebayo with 14th pick». Miami Herald.
- ↑ «Heat Signs Bam Adebayo». NBA.
- ↑ Winderman, Ira (7.12.2018). «Adebayo, Dragic power Heat in Phoenix; Dragic to sit out Saturday». Sun-Sentinel.com.
- ↑ «Jimmy Butler, Heat rally in OT after Trae Young says 'it’s over». ESPN.
- ↑ Beguiristain, Joe (10.12.2019). «HEAT Dominate OT, Down Hawks In Historic Outing». NBA.
- ↑ «HEAT Sign Bam To Contract Extension». NBA.
- ↑ Reynolds, Tim (28.11.2020). «Heat, Bam Adebayo agree to five-year extension». NBA.
- ↑ «Durant, Irving help Nets hold off Adebayo, Heat 128-124». ESPN.
- ↑ «Bam Adebayo undergoes right thumb surgery, out 4-6 weeks». NBA.
- ↑ «Heat sign Adebayo to contract extension». NBA.
- Нарадзіліся 18 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў ЗША
- Баскетбалісты клюбу «Маямі Гіт»
- Баскетбалісты ЗША
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году