Перайсьці да зьместу

Бэлінцона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэлінцона
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Швайцарыя
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 230 м
Часавы пас
Каардынаты 46°11′43″ пн. ш. 9°01′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы bellinzonesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 091
Паштовы індэкс 6500, 6501[2] і 6503[2]
Нумарны знак TI
Сайт bellinzona.ch (італ.)
Бэлінцона на мапе Швайцарыі
Бэлінцона
Бэлінцона
Бэлінцона

Бэлінцона (па-італьянску: Bellinzona, па-раманску: Bellinzona, па-лацінску: Bilitio) — гістарычны швайцарскі горад і сталіца кантону Тычына. Горад вядомы сваімі трыма замкамі, якія былі далучаныя да сьпісу аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО з 2000 году. Места ляжыць на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 мэтраў над узроўнем мора ля падножжа Альпаў. На поўдзень ад гораду ляжыць горад Люгана.

Упершыню Бэлінцона згадваецца ў 590 годзе як стратэгічны пункт на шляху да праходжаньня перацягаў Сэн-Гатард і Вялікі Сэн-Бэрнар. З 1242 году горад належыў кіраўнікам Міляну. У XII—XIV стагодзьдзях праз прывабнае месцазнаходжаньне на важнай дарозе ў месце квітнеў гандаль. У другой палове XIV стагодзьдзя ўпоперак даліне ракі Тычына мілянскі герцаг Вісконці пабудаваў доўгую сьцяну, што дало магчымасьць Міляну абараніць гандлёвыя шляхі і спаганяць адмысловы падатак за праходжаньне перацягу. Па сьмерці ў 1402 годзе герцага Джана Галеацца Вісконці горад некалькі разоў зьмяняў уладальнікаў, то бок барацьбу за права валодаць стратэгічна важным аб’ектам на гандлёвым шляху вялі герцагі Міляну і Турыну. Ваенныя дзеяньні спыніліся толькі пасьля прыходу да ўлады мілянскага герцага Франчэска I Сфорцы.

У 1499 годзе пэрыяд мілянскага панаваньня быў скончына заваёвамі францускага караля Людовіка XII. Ён захапіў Бэлінцону, пакінуўшы ў месцы гарнізон у 1000 чалавек. Узімку 1499—1500 гадоў у выніку ўзброенага паўстаньня мяшчанаў, францускія жаўнеры былі выкінутыя з гораду. 14 красавіка 1500 году Бэлінцона далучылася да Швайцарскай канфэдэрацыі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]