Перайсьці да зьместу

Бэвойнішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэвойнішкі
лац. Bevojniški
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Віленскі
Раён Сьвянцянскі
Часавы пас
Каардынаты 55°10′34″ пн. ш. 26°16′43″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Бэвойнішкі на мапе Летувы
Бэвойнішкі
Бэвойнішкі
Бэвойнішкі

Бэвойнішкі[1] або Бівэйнішкі[2] (лет. Bavainiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Жэймянкі. Уваходзяць у склад Сьвянцянскага староства Сьвянцянскага раёну Віленскага павету.

Бівін, пазьней Бівайн або Бэвайн (Bivinus, Biewine[3], Bewein[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова біе- (біг-) (імя ліцьвінаў Біят; германскае імя Byatt), магчыма, узыходзіць да стараверхненямецкага pichal 'сякера'[6], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Войнар, Войнат, Гервойна; германскія імёны Wunar, Voinot, Geruuni) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[7] або ад асновы -він- (-вайн-)[8]. Адпаведнасьць імя Бівойна германскаму імю Bivinus сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[10], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[11]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[12].

  1. ↑ Bewojniszki, Radzima.net
  2. ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 160.
  3. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Biewine, MyHeritage
  4. ↑ Ursprung und Bedeutung des Nachnamens Bewein, MyHeritage
  5. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406.
  6. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 303.
  7. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ↑ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.
  10. ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  11. ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  12. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.