Бухоўшызна (Маладэчна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Бухаўшчына (Бухоўшчызна) — гістарычная мясьцяіна Маладэчна, былая вёска. Раён разьмешчаны на поўнач ад Вялікага Гасьцінцу, на поўдзень ад чыгуначнай лініі на Ліду й Гудагай і на захад ад вуліцы Партызанскай. Праз Бухаўшчыну працякае напалову каналізаваная прытока Вушы Бухаўка.[1]

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска атрымала вядомасьць пасьля ўвядзеньня ў дзеяньне чыгункі Лібава — Ромны ў 1873 годзе, калі з разьвіцьцём чыгуначнага вузла ля станцыі за вярсту ад мястэчка Маладэчна вырас новы жылы масіў. Новае паселішча хутчэй адносілася да суседняй вёскі Бухаўшчына, чым да Маладэчна. Увесну 1919 году вяскоўцы разам з маладэчанцамі заклалі першую камуну, якой кіраваў селянін Аляксей Пагуда. Паводле савецка-летувіскай дамовы 1920 року мяжа паміж РСФСР і Рэспублікай Летува павінная была прайсьці з усходняга боку вёскі. З 1921 року ў складзе Віленскага ваяводзтва Польшчы. У 1927 ў сувязі з утварэньнем Маладэчанскага павету побач зь вёскай быў узьведзены будынак стараства. Паводле загаду ад 26 красавіка 1929 Бухаўшчына ўвайшла ў склад навастворанага гораду Маладэчна. Паводле ўспамінаў мясцовых жыхароў у першай палове ХХ ст. адразу за Бухаўкай разьмяшчалася крыніца зь лячэбнай вадой.

Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паваенны час Бухаўшчына забудоўвалася галоўным чынам у заходнім кірунку, у выніку чаго ўтварылася прастакутная сетка вуліцаў. Галоўнымі артэрыямі раёну зьяўляюцца вуліцы Лібава-Роменская, Грамадоўская ды Буйніцкага. На тэрыторыі Бухаўшчыны месьцяцца швейная фабрыка «Юнона», музычнае вучылішча, мэдыцынскі каледж, гімназія, дзьве дашкольныя ўстановы. Аб колішняй вёсцы нагадвае назоў вуліцы Бухаўшчына.

Гістарычныя збудаваньні, помнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жылыя будынкі і былая жыдоўская карчма па вул. Бухаўшчына, пачатак ХХ ст.
  • Функцыяналістычны катэдж па вул. Бухаўшчына, 1930-я гады
  • Склады гаруча-змазачных матэрыялаў Войска Польскага, 1930-я гады (пачатак вул. Лібава-Роменскай)
  • Помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму ля ўваходу ў музычную вучэльню
  • Помнік лякаматыву на рагу вул. Буйніцкага й Лібава-Роменскай

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г. А. Каханоўскі. Маладзечна. -Мн., Полымя, 1988