Бухарэскі мірны дагавор (1913)

Бухарэскі мірны дагавор — дагавор, які быў падпісаны ў 1913 годзе ў Бухарэсьце прадстаўнікамі Сэрбіі, Чарнагорыі, Румыніі і Грэцыі з аднаго боку і Баўгарыі зь іншага боку і завяршыў Другую Балканскую вайну. Баўгарыя, якая прайграла ў вайне, вымушана была саступіць значную частку захопленых у Першую Балканскую вайну землі пераможцам, а таксама Паўднёвую Дабруджу Румыніі, але захавала выхад да Эгейскага мора. Турэччына, якая таксама сярод пераможцаў, ня ўдзельнічала ў падпісаньні дагавора і пазьней заключыла з Баўгарыяй асобны Канстанцінопальскі дагавор. Усе палажэньні дагавора былі абмеркаваны на пасяджэньнях камітэтаў і затым зацьверджаны вальным соймам паслоў дзяржаваў удзельнікаў перагавораў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Бухарэскі мірны дагавор (1913) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|