Бундэсьліга чэмпіянату Нямеччыны па футболе 2008—2009 гадоў
Бундэсьліга 2008—2009 гадоў — 46-ы розыгрыш Бундэсьлігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Нямеччыны, які праходзіў з 15 жніўня 2008 году па 23 траўня 2009 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «Вольфсбург».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 18 клюбаў, зь якіх 15 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Бундэсьлігі 2 — мёнхэнглядбаская «Барусія», «Гофэнгайм» і «Кёльн». Гэтыя клюбы замянілі «Нюрнбэрг», «Ганзу» і «Дуйсбург».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Вольфсбург | 34 | 21 | 6 | 7 | 80 | 41 | +39 | 69 | Групавы этап Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Баварыя Мюнхэн | 34 | 20 | 7 | 7 | 71 | 42 | +29 | 67 | |
| 3 | Штутгарт | 34 | 19 | 7 | 8 | 63 | 43 | +20 | 64 | Раўнд плэй-оф Лігі чэмпіёнаў |
| 4 | Гэрта Бэрлін | 34 | 19 | 6 | 9 | 48 | 41 | +7 | 63 | Раўнд плэй-оф Лігі Эўропы |
| 5 | Гамбург | 34 | 19 | 4 | 11 | 49 | 47 | +2 | 61 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 6 | Барусія Дортмунд | 34 | 15 | 14 | 5 | 60 | 37 | +23 | 59 | |
| 7 | Гофэнгайм | 34 | 15 | 10 | 9 | 63 | 49 | +14 | 55 | |
| 8 | Шальке-04 Гельзэнкірхэн | 34 | 14 | 8 | 12 | 47 | 35 | +12 | 50 | |
| 9 | Баер Левэркузэн | 34 | 14 | 7 | 13 | 59 | 46 | +13 | 49 | |
| 10 | Вэрдэр Брэмэн | 34 | 12 | 9 | 13 | 64 | 50 | +14 | 45 | Раўнд плэй-оф Лігі Эўропы[a] |
| 11 | Гановэр-96 | 34 | 10 | 10 | 14 | 49 | 69 | −20 | 40 | |
| 12 | Кёльн | 34 | 11 | 6 | 17 | 35 | 50 | −15 | 39 | |
| 13 | Айнтрахт Франкфурт | 34 | 8 | 9 | 17 | 39 | 60 | −21 | 33 | |
| 14 | Бохум | 34 | 7 | 11 | 16 | 39 | 55 | −16 | 32 | |
| 15 | Барусія Мёнхэнглядбах | 34 | 8 | 7 | 19 | 39 | 62 | −23 | 31 | |
| 16 | Энэргі Котбус | 34 | 8 | 6 | 20 | 30 | 57 | −27 | 30 | Пераходныя матчы |
| 17 | Карльсруэ | 34 | 8 | 5 | 21 | 30 | 54 | −24 | 29 | Паніжэньне ў Бундэсьлігу 2 |
| 18 | Армінія Білефэльд | 34 | 4 | 16 | 14 | 29 | 56 | −27 | 28 |
- ↑ «Вэрдэр» кваліфікаваўся ў раўнд плэй-оф Лігі Эўропы як пераможца Кубка Нямеччыны.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Энэргі», які заняў 16-е месца ў Бундэсьлізе, і «Нюрнбэргам», які заняў трэцяе месца ў Бундэсьлізе 2. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Нюрнбэрг» і павысіўся ў Бундэсьлігу, а «Энэргі» адправіўся ў Бундэсьлігу 2.
Першы матч
| 28 траўня 2009 18:00 |
Энэргі Котбус | 0:3 | Нюрнбэрг | Стадыён дэр Фройндшафт, Котбус Гледачоў: 22000 Судзьдзя: Флёрыян Маер |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача | Баак’е, 13’, 89’ Айглер, 56’ | |||
Матч у адказ
| 31 траўня 2009 15:30 |
Нюрнбэрг | 2:0 | Энэргі Котбус | Франкенштадыён, Нюрнбэрг Гледачоў: 46780 Судзьдзя: Торстэн Кінгёфэр |
|---|---|---|---|---|
| Айглер, 29’ Мінтал, 37’ |
Справаздача | |||
Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Гулец | Клюб | Галы |
|---|---|---|---|
| 1 | Графітэ | Вольфсбург | 28 |
| 2 | Эдзін Джэка | Вольфсбург | 26 |
| 3 | Марыё Гомэс | Штутгарт | 24 |
| 4 | Патрык Гэльмэс | Баер Левэркузэн | 21 |
| 5 | Вэдад Ібішэвіч | Гофэнгайм | 18 |
| 6 | Кляўдыё Пісара | Вэрдэр Брэмэн | 17 |
| 7 | Мілівое Навакавіч | Кёльн | 16 |
| 8 | Дэмба Ба | Гофэнгайм | 14 |
| Люка Тоні | Баварыя Мюнхэн | ||
| 10 | Артур Віхнярэк | Армінія Білефэльд | 13 |
| Кевін Кураньі | Шальке-04 Гельзэнкірхэн | ||