Бундэсьліга чэмпіянату Аўстрыі па футболе 2017—2018 гадоў
Выгляд
Бундэсьліга 2017—2018 гадоў — 106-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Аўстрыі, які праходзіў з 22 ліпеня 2017 году па 27 траўня 2018 году. Чэмпіёнам пяты раз запар стаў «Рэд Бул», які тым самым здабыў свой 12-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх дзевяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а ЛАСК прасунуўся зь Першай лігі, замяніўшы «Рыд».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Рэд Бул Зальцбург | 36 | 25 | 8 | 3 | 81 | 29 | +52 | 83 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Штурм Грац | 36 | 22 | 4 | 10 | 68 | 45 | +23 | 70 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 3 | Рапід Вена | 36 | 17 | 11 | 8 | 68 | 43 | +25 | 62 | Трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 4 | ЛАСК | 36 | 17 | 6 | 13 | 49 | 41 | +8 | 57 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a] |
| 5 | Адміра Вакер | 36 | 15 | 6 | 15 | 59 | 66 | −7 | 51 | |
| 6 | Матэрсбург | 36 | 12 | 10 | 14 | 50 | 56 | −6 | 46 | |
| 7 | Аўстрыя Вена | 36 | 12 | 7 | 17 | 51 | 55 | −4 | 43 | |
| 8 | Райндорф Альтах | 36 | 10 | 8 | 18 | 35 | 51 | −16 | 38 | |
| 9 | Вольфсбэрг | 36 | 8 | 9 | 19 | 31 | 57 | −26 | 33 | |
| 10 | Санкт-Пёльтэн | 36 | 5 | 5 | 26 | 28 | 77 | −49 | 20 | Пераходныя матчы |
Крыніца: RSSSF
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Лік перамог; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Пункты ў гульнях паміж сабою; 7) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 8) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Лік перамог; 5) Лік гасьцявых перамог; 6) Пункты ў гульнях паміж сабою; 7) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 8) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою.
Заўвагі:
- ^ а б Пераможца Кубка Аўстрыі мусіў кваліфікавацца ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «Штурм» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла трэцяй камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла пятай камандзе лігі.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Санкт-Пёльтэнам», які заняў апошняе дзясятае месца ў Бундэсьлізе, і «Вінэр-Нойштатам», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Санкт-Пёльтэн», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 31 траўня 2018 18:30 |
Вінэр-Нойштат | 0:2 | Санкт-Пёльтэн | Вінэр-Нойштат, Вінэр-Нойштат Гледачоў: 3200 Судзьдзя: Олівэр Драхта |
|---|---|---|---|---|
| Справаздача | Пак Кван-Рон, 34’ Байрамі, 70’ | |||
Матч у адказ
| 3 чэрвеня 2018 15:30 |
Санкт-Пёльтэн | 1:1 | Вінэр-Нойштат | НВ Арэна, Санкт-Пёльтэн Гледачоў: 4844 Судзьдзя: Гаральд Лехнэр |
|---|---|---|---|---|
| Атанга, 44’ | Справаздача | Салігі, 75’ | ||