Буйка
Выгляд
| Буйка лац. Bujka | |
| Buyke | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Búi + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Бойка, Бейка |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Буйка» | |
Буйка, Бойка, Бейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бойка або Бейка, пазьней таксама Буйка (Boiko, Beiko, Boyke[1], Buyke[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова бой- (буй-, бэй-) (імёны ліцьвінаў Боер, Бумонт, Буйвід; германскія імёны Bojer, Bumund, Boiorix) зьнітоўваецца з швэдзкім boja 'ланцуг, кайданы'[3].
У Прусіі бытавала імя Boyke (1419 год)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглых у Еишишскомъ повете… Олехна Буиковича (30 красавіка 1517 году)[5]; Буико Нарковичъ (1528 год)[6]; Якубъ Беикович (1 ліпеня 1542 году)[7]; люди тягълые… Бойко Домъковичы (5 студзеня 1566 году)[8]; Marianna Boyko (1792 год)[9].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Буйка Нарковичъ — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Cadovius-Müller J. Memoriale linguae Frisicae: nach der Jeverschen Originalhandschrift. Bd. 4. — Norden und Leipzig, 1911. S. 82.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 325.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ↑ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 19.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 336.
- ↑ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 73.
- ↑ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 15.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 261 (47) (1562—1566). — Vilnius, 2011. P. 170.
- ↑ Wilno śś. Franciszka i Bernarda, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ↑ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 43.