Перайсьці да зьместу

Брээль Эмбалё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брээль Эмбалё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 лютага 1997(1997-02-14)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 185 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атланта Юнайтэд
Нумар 36
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Базэль 61 (21)
2016—2019 Шальке-04 48 (10)
2019—2022 Барусія Мёнхэнглядбах 88 (22)
2022—2025 Манака 66 (19)
2025—2026 Рэн 31 (8)
2026—4 Атланта Юнайтэд 1 (1)
Зборныя
2013—2014 Швайцарыя (да 20)[d] 5 (0)
2014—2015 Швайцарыя (да 20)[d] 3 (0)
2014—2015 Швайцарыя (да 21)[d] 2 (0)
2015—4 Швайцарыя 92 (26)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 верасьня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 ліпеня 2026.

Брээль Эмбалё (па-француску: Breel Embolo; нар. 14 лютага 1997 году) — швайцарскі футбаліст камэрунскага паходжаньня, нападнік амэрыканскага клюбу МЛС «Атланта Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі.

Яшчэ ў дзяцінстве пераехаў зь сям’ёю ў Парыж, а потым Базэль. Праваліў іспыты пры трапленьні ў акадэміі футбольнага клюбу «Базэлю». Тым ня менш, празь некалькі гадоў усё ж такі трапіў у клюб. У сэзоне 2013—2014 гадоў быў прасунуты ў галоўную каманду клюбу тагачасным галоўным трэнэрам Муратам Якінам. 13 сакавіка 2014 году дэбютаваў у «Базэлі» ў матчы Лігі Эўропы ў паядынку супраць аўстрыйскага «Рэд Булу»[4]. У сэзоне 2014—2015 гадоў Эмбалё набыў статус асноўнага гульца і бамбардзіра каманды. У хатнім матчы, які быў згуляны 12 красавіка 2015 году, футбаліст аформіў свой першы хет-трык у матчы супраць «Цюрыху», які скончыўся зь лікам 5:1[5]. Напрыканцы студзенскага трансфэрнага вакна 2016 году «Вольфсбург» зрабіў прапанову па набыцьці Эмбалё, але «Базэль» яе адхіліў. Паводле сьведчаньняў, гэтая прапанова была блізкая да 27 мільёнаў эўра[6]. 26 чэрвеня 2016 году іншы нямецкі клюб, «Шальке-04», пацьвердзіў, што склаў з Эмбалё пяцігадовы кантракт[7]. 2 кастрычніка ён адзначыўся першымі двума галамі ў Бундэсьлізе ў матчы супраць мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[8]. Наступны матч сэзону быў азмрочаны цяжкай траўмай, якая выбіла швайцарца да канца сэзону[9]. У чэрвені 2019 году ўзгодніў умовы дамовы зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй», дзе некалькі сэзонаў быў важным гульцом каманды.

15 ліпеня 2022 году Эмбалё далучыўся да клюбу «Манака» з францускай Лігі 1, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[10]. У сваім першым сэзоне за новую каманду ён загнаў 14 галоў у 40 матчах ва ўсіх турнірах[11]. У апошнім матчы чэмпіянату супраць «Тулюзы» на апошніх хвілінах сустрэчы ён атрымаў траўму калена. Падчас індывідуальных трэнаваньняў, каб аднавіць форму перад сэзонам 2023—2024 гадоў, спартовец атрымаў цяжкую траўму пярэдняга крыжаватага вяза, што выбіла яго з гульні на працяглы час[12]. 1 верасьня 2025 году Эмбалё падпісаў кантракт з клюбам «Рэн»[13]. Празь месяц, 5 кастрычніка, ён адзначыўся першым голам у кашулі новага клюбу ў гасьцявым нічыйным матчы 2:2 супраць «Гаўру»[14].

23 жніўня 2026 году Эмбалё далучыўся да амэрыканскага клюбу «Атланта Юнайтэд»[15]. 5 верасьня 2026 году футбаліст дэбютаваў і адзначыўся першым голам у матчы, які скончыўся ўнічыю 2:2 з маямскім «Інтэрам».

31 сакавіка 2015 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Швайцарыі, замяніўшы Ёсіпа Дрміча на 56-й хвіліне таварыскага матчу супраць зборнай ЗША ў Цюрыху, які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1[16]. 9 кастрычніка ён улучыў свой першы гол за зборную, які прыпаў на матч супраць зборнай Сан-Марына на стадыёне ў Санкт-Галене. Гэты вынік забясьпечыў швайцарцам удзел у чэмпіянаце Эўропы 2016 году[17], які стаўся і першым буйным міжнародным турнірам гульца.

«Базэль»:

  1. Breel Embolo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. BREEL EMBOLO // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Breel Embolo // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Verein "Basler Fussballarchiv” (13.03.2014) FC Basel - FC Salzburg 0:0 (0:0). Verein "Basler Fussballarchiv”.
  5. Verein "Basler Fussballarchiv” (12.04.2015) FC Basel - FC Zürich 5:1 (2:0). Verein "Basler Fussballarchiv”.
  6. Wright, Joe Basel reject Wolfsburg bid for Embolo. Goal.com.
  7. Done deal: Breel Embolo signs for German side Shalke // 26.06.2016 г.
  8. Breel-iant Embolo leads Schalke plaudits after Gladbach rout // 12.10.2016 г.
  9. Uersfeld, Stephan. Schalke's Breel Embolo set to miss rest of season after ankle surgery // 17.10.2016 г.
  10. Breel Embolo is 'Rouge et Blanc'
  11. Breel Embolo » Club matches. HEIM:SPIEL (18.12.2021).
  12. Entwistle, Luke. Football: AS Monaco’s Breel Embolo suffers severe ACL injury // Monaco Life, 07.08.2023 г.
  13. Breel Embolo, Rennes' new striker
  14. Ligue 1. Le Stade Rennais concède un nouveau match nul frustrant au Havre. Ouest-France (05.10.2025).
  15. Atlanta United signs Breel Embolo as Designated Player. Atlanta United FC (23.08.2026).
  16. McCarthy, Kyle. Switzerland 1-1 USA: Altidore sent off in friendly draw // Goal, 31.03.2015 г.
  17. Switzerland hit seven to qualify for EURO 2016 // UEFA, 09.10.2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]