Брылёў (Чачэрскі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Брылёў (пасёлак)»)
| Брылёў | |
| Першыя згадкі: | 1920-я |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Чачэрскі |
| Сельсавет: | Аторскі |
| Насельніцтва: | 33 (2004) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2339 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°57′19″ пн. ш. 30°49′04″ з. д.HGЯO |
Брылёў на мапе Беларусі Брылёў | |
Брылёў[1] — пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавету. Насельніцтва 33 чал. (2004). Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад места Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю.
На поўдні мэліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаваны ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтар — вёска Отар). 1 сьнежня 2009 году сельсавет, у які ўваходзіць пасёлак, перайменаваны з Чачэрскага ў Аторскі[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1959 — 189 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 19 гаспадарак, 33 жыхары[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ↑ «О переименовании Чечерского сельсовета Чечерского района». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 291 (рас.)
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.