Брус Дыкінсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Брус Дыкінсан
Paul Bruce Dickinson
Bruce Dickinson 2008.jpg
На канцэрце ў Коста-Рыцы 26 лютага 2008 году
Дата нараджэньня 7 жніўня 1958
Месца нараджэньня Ўэрксап, Нотынггэмшыр, Ангельшчына
Грамадзянства Ангельшчына
Месца вучобы Лёнданскі ўнівэрсытэт імя каралевы Марыі і школа імя караля Эдўарда VII
Прафэсія музыка, аўтар песень, пілёт
Гады дзейнасьці 1976—дагэтуль
Псэўданімы Air Raid Siren
Жанры гэві-мэтал
Вакал тэнар
Інструмэнты вакал
Псэўданімы Air Raid Siren
Гурты Samson, Iron Maiden, Skunkworks
Лэйблы EMI Records, Phantom Records
Узнагароды
Сайт http://www.screamforme.com/

Пол Брус Дыкінсан (па-ангельску: Paul Bruce Dickinson; нарадзіўся 7 жніўня 1958 году, Ўэрксап, Нотынггэмшыр) ― ангельскі рок-музыка, пісьменьнік, спартоўца (фэхтавальшчык), пілёт грамадзянскай авіацыі, радыёвядучы, прадусар, актор, больш за ўсё вядомы як вакаліст гэві-мэталічнага гурту Iron Maiden.

Дыкінсан на пачатку кар’еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лякальных ангельскіх гуртах, накшталт Styx (1976), Speed (1977—1978) і Shots (напачатку 1979). Пасьля гэтага ён прымкнуў да гард-рок гурта Samson напрыканцы 1979 году, дзе набыў некаторую папулярнасьць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гэві-мэталічнага гурта Iron Maiden па запрашэньні Стыва Гарыса. На наступны год Дыкінсан разам з гуртом выпускае плястынку The Number of the Beast, што адразу набывае плятынавы статус. Пасьля гэтага сьпявак становіцца вядомым на ўвесь сьвет. Гурт выдаў яшчэ колькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.

Пасьля разьвітаньня з Iron Maiden, Дыкінсан вырашыў займацца сольнай кар’ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імём Bruce Dickinson. Гурт граў у стылі гард-року, экспэрыментуючы з рознымі стылямі. Але у 1999 годзе Брус разам з былым калегам Эдрыянам Сьмітам зноўку апынаецца ў складзе Iron Maiden, зь якім не разьвітваецца й на сучасны момант.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пол Брус Дыкінсан нарадзіўся ў маленькім шахтарскім мястэчку Ўэрксап (Нотынггэмшыр). Ягоная маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў мэханікам у войску[1]. Нараджэньне Дыкінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Ангельшчыне аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахтарам. Сваё роднае мястэчка Дыкінсан пазьней адлюстраваў у кампазыцыі «Born In '58» з сольнага альбому «Tattooed Millionaire»[2].

Дыкінсан спачатку пайшоў у школу Мэнтан-Праймэры, але калі яму было шэсьць гадоў сям’я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсьці ў новую школку Мэнар-Топ, якая малому не падабалася. Пасьля шасці месяцаў навучаньня ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу Шэраў-Вэйл-Джуніёр. У дзяцінстве Дыкінсан спрабаваў граць на акустычнай гітары, якая належала ягонаму бацьку, але гэта ў яго не атрымалася і справа не прынесла плёну[3]. Да таго часу, як ён пераехаў з бацькамі ў Шэфілд, сям’я добра зарабляла на тым, каб набываць маёмасьць, пераабсталяваць яе, а потым прадаваць з прыбыткам[4]. У выніку большая частка дзяцінства Дыкінсана прайшла на будаўнічых пляцоўках, пакуль бацькі не набылі пансіянат і збанкрутаваны гараж, дзе бацька будучага сьпевака пачаў прадаваць патрыманыя аўтамабілі[3]. Добрыя прыбыткі далі магчамасьць адправіць малога Дыкінсана, якому тады было 13 гадоў, у школу-інтэрнат у Оўндл, дзяржаўную школу ў Нортгэмптаншыры[3]. Дыкінсан быў ня супраць зьехаць з дому, бо ён ня меў рэальнай прывязанасьці да бацькоў, бо выхоўваўся бабуляй і дзядулем у Ўэрксапе да шасьці гадоў[3].

За часам навучаньня ў Оўндле, Дыкінсана прывабіў гард-рок, пасьля таго, як ён пачуў песьню Deep Purple «Child in Time» у адным з студэнцкім пакоі[5]. У выніку першым альбомам, які ён набіў стаў «Deep Purple In In Rock», які выклікаў ягоную цікавасьць да рок-музыкі[6]. Першапачаткова Дыкінсан хацеў граць на бубнах[6], аднак выконваючы зь сябрам песьню «Let It Be», будучы музыка выявіў, што можа добра сьпяваць, заахвочваючы сябра браць высокія ноты[7]. Неўзабаве пасьля гэтага Дыкінсана выключылі з навучальнае ўстановы праз свавольства, якрй выкрывалася ў тым, што ён спаражніўся ў вечаровы страву дырэктара[7]. Вярнуўшыся дадому ў Шэфілд у 1976 годзе, Дыкінсан паступіў у школу імя караля Эдўарда VII, у якой далучыўся да свайго першага гурта[8]. Сваю назву Paradox гурт зьмяніў на прапанову Дыкінсана на Styx, ня ведаючы пра існаваньне амэрыканскага гурта з аднайменнай назвай. Скончыўшы школу Дыкінсан, як прызнаваўся пазьней, ня ведаў чым хоча займацца ў жыцьці[9]. Спачатку, ён паспрабаваў зрабіць вайсковую кр’еру, запісаўшыся ў Тэрытарыяльнае войска на паўгады, аднак апасьля падаў заяўку на ўступ на факультэт гісторыі ў Лёнданскім каледжы імя каралевы Марыі[9].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wall 2004. С. 198.
  2. ^ Shooman 2007. С. 119.
  3. ^ а б в г Wall 2004. С. 201.
  4. ^ Shooman 2007. С. 12.
  5. ^ Wall 2004. С. 204.
  6. ^ а б Wall 2004. С. 205.
  7. ^ а б Wall 2004. С. 206.
  8. ^ Wall 2004. С. 207.
  9. ^ а б Wall 2004. С. 208.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Shooman, Joe Bruce Dickinson: Flashing Metal with Iron Maiden and Flying Solo. — Independent Music Press, 2007. — ISBN 978-0-9552822-4-9
  • Wall, Mick Iron Maiden: Run to the Hills, the Authorised Biography. — Sanctuary Publishing, 2004. — ISBN 978-1-86074-542-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]