Перайсьці да зьместу

Браім Дыяс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браім Дыяс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 жніўня 1999(1999-08-03)[1] (27 гадоў)
Рост 170 см[2][3]
Вага 59 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2019 Манчэстэр Сіці 5 (0)
2019—4 Рэал Мадрыд 107 (14)
2020—2023 Мілян 91 (13)
Зборныя
2016—2018 Гішпанія (да 19)[d] 10 (1)
2017—2021 Гішпанія (да 21)[d] 8 (2)
2021 Гішпанія 1 (1)
2024—4 Марока 26 (14)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 траўня 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 чэрвеня 2026.

Браім Абдэлькадэр Дыяс (па-арабску: إبراهيم عبد القادر دياز; нар. 3 жніўня 1999 году) — мараканска-гішпанскі футбаліст, атакуючы паўабаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Марока.

Дыяс у «Манчэстэр Сіці».

Браім пачаў сваю клюбную кар’еру ў родным клюбе «Маляга», але ў 2015 годзе ў веку 16 гадоў далучыўся да ангельскага «Манчэстэр Сіці»[4][5]. У Вялікабрытаніі дэбютаваў у матчы Кубка лігі 21 верасьня 2016 году. Больш чым праз год згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць нідэрляндзкага «Фэеноорду»[6]. Запачаткаваў кар’еру ў Прэм’ер-лізе 20 студзеня 2018 году ў матчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[7].

У пачатку 2019 году Дыяс далучыўся да мадрыдзкага «Рэалу», што каштавала гішпанцам 15,5 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[8]. Футбаліст склаў 6-гадовы кантракт з камандай да 2025 году[9]. Свой першы матч у складзе «сьметанковых» згуляў 9 студзеня ў пераможным матчы Кубка Гішпаніі супраць «Леганэсу»[10]. Да заканчэньня сэзону Ля Лігі зьявіўся на полі ў шасьці сустрэчах. У верасьня 2020 году на правах арэнды прыяднаўся да італьянскага «Міляну», дзе правёў тры гады. У чэрвені 2023 году вярнуўся ў Мадрыд.

Бараніў колеры юнацкіх і моладзевых зборных Гішпаніі. Праз станоўчы вынік тэставаньня на каранавірус у Сэрхіё Бускетса, Дыяс быў выкліканы ў склад на нацыянальнай зборнай Гішпаніі, згуляўшы 8 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы і правёўшы адзін з чатырох галоў каманды[11]. 27 студзеня 2023 году было абвешчана, што Браім плянуе прадстаўляць зборную Марока на міжнароднай арэне[12]. Свой першы матч у складзе афрыканскай каманды згуляў 22 сакавіка 2024 году супраць зборнай Анголы[13]. Кубак афрыканскіх нацыяў 2025 году, які ладзіўся ў Марока, стаў першым вялікім турнір гульца, дзе ён адзначыўся і першым голам спаборніцтва.

«Манчэстэр Сіці»:

«Рэал»:

«Мілян»:

  1. Brahim Díaz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. https://www.realmadrid.com/futbol/plantilla/brahim-diaz
  3. https://www.realmadrid.com/en/football/squad/brahim-diaz?pid=1330528088945
  4. Brahim Diaz. Manchester City F.C.. Архіўная копія ад 26.01.2018 г.
  5. Ducker, James. Manchester City’s global scouting mission pays off with 'mind-blowing' talent // The Daily Telegraph, 21.04.2016 г. Архіўная копія ад 23.09.2018 г.
  6. Manchester City 1–0 Feyenoord Архіўная копія ад 24.11.2017 г.
  7. Critchley, Mark. Sergio Aguero hits a perfect hat-trick as Manchester City end Newcastle’s acrimonious week on a sour note // The Independent, 20.01.2018 г. Архіўная копія ад 27.01.2018 г.
  8. Jackson, Jamie. Brahim Díaz on verge of joining Real Madrid from Manchester City for £15.5m // The Guardian Архіўная копія ад 06.04.2019 г.
  9. Official Statement: Brahim Díaz. Real Madrid CF. Архіўная копія ад 29.11.2019 г.
  10. Real Madrid 3–0 Leganés // BBC Sport Архіўная копія ад 14.04.2019 г.
  11. Spain youngsters impress in Lithuania rout. Marca (08.06.2021). Архіўная копія ад 10.06.2021 г.
  12. Brahim Diaz to change his international allegiance despite scoring on Spain debut. Sport Bible (26.01.2023). Архіўная копія ад 27.01.2023 г.
  13. Rahhou, Jihanne (23.03.2024) Brahim Diaz Says His Debut for Morocco Was 'A Very Special Day'. Morocco World News.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]