Браслаўскія азёры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Браслаўская група азёраў»)
Возера
Браслаўскія азёры
Панарама Браслаўскіх азёраў
Панарама Браслаўскіх азёраў
Браслаўскія азёры з космасу
Краіна Беларусь
Плошча 130
Аб’ём вады 540 млн
Каардынаты 55°58′ пн. ш. 27°5′ у. д. / 55.967° пн. ш. 27.083° у. д. / 55.967; 27.083Каардынаты: 55°58′ пн. ш. 27°5′ у. д. / 55.967° пн. ш. 27.083° у. д. / 55.967; 27.083
Браслаўскія азёры на мапе Беларусі
Браслаўскія азёры
Браслаўскія азёры
Браслаўскія азёры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Браслаўскія азёры — сыстэма азёр Беларусі, разьмешчаных у Браслаўскім раёне на паўночным захадзе Беларусі. Утвараюць Браслаўскую альбо Дрывяцкую (Друйскую) групу азёраў.

Разьмешчаныя ў басэйне ракі Друйкі. У склад Браслаўскіх азёраў уваходзіць каля 50 вадаёмаў агульнай плошчай 130 км². Агульны аб’ём вады большы перавышае 540 млн м³. Азёры разьмешчаныя сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водна-ледавіковай акамуляцыі — камамі, озамі.

На поўнач ад возера Струста знаходзяцца невялікія ўчасткі лясоў Міжазёрнага ляндшафтнага заказьніка. Азёры злучаныя між сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі.

Вакол азёраў разьмяшчаецца зона адпачынку «Браслаў». Па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты.

Найбольш значныя азёры групы:

Азёры злучаныя між сабой невялікімі ручаямі, рэкамі, найбольшая зь якіх — Друйка.

Вакол азёраў знаходзіцца зона адпачынку і пракладзеныя шматлікія турысцкія маршруты.

У азёрах Браслаўскай групы захаваліся старажытныя і рэдкія віды драбнейшых жывёлаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: лімнакалянус, пантапарэя, рэліктавая мізіда. Для захаваньня прыоды азёры Воласа Паўночны і Воласа Паўднёвы з 1986 году ўключаныя ў склад суседняга зь імі ляндшафтнага заказьніка «Міжазёрны».

Ува ўсіх азёрах сустракаюцца судакі, ляшчы, вугры, шчупакі, ліны і іншыя (усяго больш за 20 прамысловых відаў).