Браніслава Манак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслава Манак
Дата нараджэньня 21 студзеня 1939(1939-01-21) (85 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак географ

Браніслава Адольфаўна Манак (Азаркевіч; нарадзілася 21 студзеня 1939 году, в. Сурціны, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, БССР) — географ, кандыдат геаграфічных навук (1971), дацэнт (1976).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1960 годзе закончыла геаграфічны факультэт БДУ. Дасьледчык у галіне геаграфіі насельніцтва Беларусі. Апублікавала больш за 100 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі. Распрацавала і на працягу многіх гадоў выкладае курс «Геаграфія насельніцтва Беларусі». Унесла асабісты ўклад у распрацоўку мэтодыкі навуковых дасьледаваньняў у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, напісала шэраг вучэбна-мэтадычных распрацовак і вучэбны дапаможнік для ВНУ.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Региональные особенности проблем народонаселения (по материалам Витебской области): Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. геогр. наук: (691) /Бел. гос. ун-т им.В. И. Ленина, Геогр. фак., Каф. экон. географии зарубеж. стран/. Минск. 1971. 28 с.
  • Социально-географические аспекты формирования и использования кадров в сельском хозяйстве БССР. Минск. 1982.
  • Насельніцтва Беларусі: Рэгіянальныя асаблівасці развіцця і рассялення. – Мінск. 1992. 176 с.
  • Трудоресурсный потенциал Беларуси: методика экономико-географической оценки и общий обзор современной ситуации. Учеб.-метод. пособие для студентов специальности Н.05.01.00 "География" / Минск. 1996. 44 с.
  • Насельніцтва і працоўны патэнцыял Рэспублікі Беларусь: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці Н.05.01.00 – “Геаграфія”. Мінск. 1998. 66 с.
  • Экономико-географический анализ демографической ситуации и размещения населения на территории Республики Беларусь. Минск. 1999. 291 с.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.