Бранка Радзічавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Бранка Радзічавіч

Бранка Радзічавіч (па-сэрбску Бранко Радичевић) (28 сакавіка 1824, Славонскі Брод - 1 ліпеня 1853, Вена) — сэрбскі паэт эпохі рамантызму.

У 1830 годзе ягона сям'я перасяляецца ў Зэмун. Наведваю гімназію ў Срэмскіх Карлаўцах, заканчвае сярэднюю адукацыю ў Тэмішвары. Вывучае мэдыцыну і права ў Вене, дзе знаёміцца з Вукам Караджычам і робіцца гарлівым прыхільнікам ягоных ідэяў.

Паэзія Б.Радзічавіча, якая зыходзіла з народнай творчасьці, адкрыла эпоху сэрбскага рамантызму і сапраўднага нацыянальнага адраджэньня. Пісаў народнай мовай і рэфармаваным правапісам у часе, калі Караджыч і ягоныя аднадумцы зь цяжкасьцю прасоўвалі рэформу. Вершы Радзічавіча, якія не адпавядалі традыцыям псэўдаклясыцыстычнай паэзіі і не былі напісаныя "славянасэрбскай" мовай, сутыкнуліся зь непрыманьнем кансэрватараў і нават былі забароненыя ў Сэрбіі. Толькі пасьля сьмерці аўтара паэзія дачакалася прызнаньня. Ягоная творчасьць сталася блізкай перадусім маладому рамантычнаму пакаленьню 60-х гадоў, таму што прыносіла ў літаратуру матывы простых пачуцьцяў, маладосьці, патрыятызму. Выйшлі два зборнікі з назвай "Песме" ("Вершы") пры жыцьці і адзін пасьмяротна.

Памёр ад сухотаў.