Бо Горват
| Бо Горват | ||
|---|---|---|
| Рост | 184 см | |
| Вага | 100 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 5 красавіка 1995[1] (30 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Нью-Ёрк Айлэндэрз | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 9, 2013 Ванкувэр Кэнакс | |
| Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер | |
Боўі Горват (па-ангельску: Bowie Horvat; нар. 5 красавіка 1995 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Ванкувэр Кэнакс» у першым раўндзе пад агульным 9-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хакеіст быў абраны пад агульным 9-м нумарам на драфце НХЛ 2013 году камандай «Ванкувэр Кэнакс». 4 лістапада 2014 году ён дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Каларада Эвэланш»[2]. 10 студзеня 2017 году спартовец упершыню быў выкліканы на Матч усіх зорак НХЛ[3]. Горват стаў наймаладзейшым гульцом «Кэнакс», абраным на Матч усіх зорак, з часоў Трэвара Ліндэна[4]. 8 верасьня 2017 году «Кэнакс» і Горват узгоднілі новы шасьцігадовы кантракт на 33 мільёны даляраў[5]. У наступным сэзоне, па сыходзе на пэнсію Даніеля і Гэнрыка Сэдынаў, Горват быў прызначаны адным з чатырох альтэрнатыўных капітанаў каманды[6].
20 кастрычніка 2019 году канадзец правёў свой 100-ы гол у НХЛ у пераможным матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз», які скончыўся зь лікам 3:2[7]. Праз два дні, у наступнай сустрэчы ванкувэрцаў, Горват аформіў свой першы хет-трык у кар’еры, чым дапамог «Кэнакс» дамагчыся перамогі над «Дэтройт Рэд Ўінгс» зь лікам 5:2, пры гэтым «Ванкувэр» у час матчу быў блізкі да паразы[8]. 30 студзеня 2023 году Горват быў абменены ў «Нью-Ёрк Айлэндэрз»[9]. 5 лютага ён склаў васьмігадовую працоўную ўгоду з новым клюбам на 68 мільёнаў даляраў[10][11]. Ужо праз два дні канадзец адзначыўся першым голам у складзе «Айлэндэрз» у матчы супраць «Сіетл Кракен»[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.iihf.com/en/events/2018/wm/teams/roster/1605/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ Bo Horvat. National Hockey League.
- ↑ Bo Horvat selected to play in 2017 All Star Game. Vancouver Canucks (01.2017).
- ↑ Horvat the youngest Canuck all-star since Linden. Vancouver Sun (01.2017).
- ↑ Horvat signs six-year, $33 million contract with Canucks. NHL.com (09.2017).
- ↑ Canucks set roster, name leadership group for 2018.19 season. NHL.com (10.2018).
- ↑ Markstrom helps Canucks send Rangers to fourth straight loss. NHL.com (10.2019).
- ↑ Horvat’s first hat trick helps Canucks rally past Red Wings. NHL.com (10.2019).
- ↑ Horvat traded to Islanders by Canucks. NHL.com (01.2023).
- ↑ Islanders sign Bo Horvat to $68 million contract extension
- ↑ Islanders agree to 8-year extension with Horvat. ESPN.com (02.2023).
- ↑ Rosner, Stefen (02.2023) Horvat, Islanders Crush Kraken 4-0 For 4th Straight Win. New York Islanders Hockey Now.